Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!

Общество

Пад націскам
Памятаеце, як у легендарным фільме “Масква слязам не верыць” гераіня Ірыны Мураўёвай казала, што чалавека выдае ў тым ліку і яго ўменне ставіць націск. І тут сапраўды не абыдзешся без спецыяльнай падрыхтоўкі. Сітуацыя ў нашым выпадку абцяжарана яшчэ і нашым актыўным двухмоўем, калі мы “экспартуем” націскі з рускай у беларускую і наадварот. Хоць мовы і блізкія, але розніца ўсё ж ёсць. Вось некаторыя прыклады:
вестИ – вЕсці,
плестИ – плЕсці,
трястИ – трЭсці,
приносИть – прынОсіць,
страшИть – стрАшыць,
проИгрывать – прайгравАць,
приходИть – прыхОдзіць,
приглядЕть – прыглЕдзець,
обтерЕть – абцЕрці,
приводИть – прывОдзіць,
безвЫходный – безвыхОдны,
зерновОй – зЕрневы,
войсковОй – вайскОвы,
берестянОй – берасцЯны,
болевОй – бОлевы,
босОй – бОсы,
именнОй – імЕнны,
смешнОй – смЕшны,
стАрый — старЫ.
Таксама можна праверыць сябе і па наступнай падборцы слоў. Не ведаю, як вы, а я злавіла сябе на памылцы.
АдзінАццаць, алфавІт, бульбянЫ, вЫпадак, грамадзЯнін, дачЫста, дзЕяч, дыспансЕр, зАгадзя, занЯтасць, ільнянЫ, індУстрыя, крапівА, каштарЫс, малЕнькі, мАркетынг, мАрмур, мЫсленне і мышлЕнне, назвАны, прЫяцель, рубЕль, стАтуя, спІна, сівЫ, садавінА, фартУх, хрысціЯнін, чатырнАццаць, аб’Інець, абагульнЕнне, абагУльніць, абУтнік, аЕр, азбЕст, айвА, аманімІя, арАхіс, вУсы, вярбА, дакумЕнт, Іканапіс, інструмЕнт, камЕнны, карабЕль, касцянЫ, кАшляць, квартАл, крыхУ, легІраванне, лЮдскі (добры, варты людзей) і людскІ (які належыць людзям), малЫ, парУбка, рЭмень, таварЫскі, таварЫства, упрЫсядкі, храмІраванне, цвісцІ, шэсцьдзесЯт, экспЕрт, ярынА.
Дарэчы, яшчэ адзін важны нюанс. У беларускай мове склады з галоснымі о, э, ё – заўжды пад націскам (гэтая асаблівасць не распаўсюджваецца на некаторыя запазычаныя словы: тэлевізар, эканоміка). І яшчэ, адрозненні ад рускай, у беларускай мове прыназоўнік ніколі не бывае пад націскам: за гОрад — зА город, на гарУ — нА гору, на нагУ — нА ногу, за рУкі — зА руки, за пОўнач — зА полночь.
Прыемных вам размоў!
Рубрыку вядзе спадарыня НАТАЛЛЯ.
Надрукавана ў №48 ад 23. 06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *