Хорошая работа за границей? Заручитесь гарантиями, чтобы не попасть в рабство

Общество

Каб не трапіць у рабства
Як ні дзіўна і ні страшна гэта гучыць, але нават у нашы дні застаецца даволі вялікая верагоднасць трапіць у рабства. Штогод тысячы беларусаў падвяргаюцца розным відам эксплуатацыі (сексуальная, працоўная, у тым ліку і на шкодных відах вытворчасці, адбіранне органаў і тканак і г. д.).
На жаль, колькасць пацярпелых не змяншаецца, бо злачынцы дзейнічаюць усё больш дасканалымі метадамі вярбоўкі, і поўнасцю зберагчы сябе складана. Рэкамендацыі, якія мы прапануем, выратавалі лёсы і нават жыцці многіх людзей.
Плануючы свой ад’езд:
Уважліва праверце прапанову аб працаўладкаванні. Калі гэта прапанова фірмы, папрасіце яе супрацоўнікаў паказаць вам ліцэнзію на працаўладкаванне за мяжой. Спісы фірм, якія маюць такую ліцэнзію, ёсць у Дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі (+375 172185264) і на сайце МУС www.mvd.gov.by.
Грамадзяне Беларусі, якія выязджаюць за мяжу на работу, павінны мець працоўны дагавор, які заключаны з наймальнікам, і візу дзяржавы працаўладкавання, якая выдадзена яго дыпламатычным прадстаўніцтвам ці консульскай установай. У дагаворы павінны быць агавораны наступныя ўмовы:
– тэрмін яго дзеяння, характар і месца працы, умовы працы і яе аплаты, у тым ліку за работу ў звышурочны, начны час, у выхадныя і святы;
– памер прэмій, надбавак і ўтрыманняў з заработнай платы;
– абавязкі, правы, адказнасць бакоў, парадак і ўмовы скасавання ці прадаўжэння працоўнага дагавора;
– арганізацыя пераезду, харчавання, пражывання, медыцынскага абслугоўвання;
– парадак і ўмовы сацыяльнага страхавання працоўнага-мігранта;
– парадак пакрыцця шкоды здароўю і іншыя сацыяльныя гарантыі.
У выпадку, калі вы будзеце працаваць нелегальна, вы не зможаце атрымаць медыцынскую дапамогу і іншыя сацыяльныя дапамогі, а станеце поўнасцю залежным ад свайго работадаўцы.
Звяжыцеся з пасольствам краіны, у якую збіраецеся ехаць, даведайцеся патрабаванні для працаўладкавання чужаземцаў на работу і працэдуру афармлення працоўнай візы.
Раскажыце блізкім пра свой ад’езд на працу.
Пакіньце дома дакладны адрас вашага месца знаходжання, ваш фотаздымак, копіі ўсіх дакументаў, уключаючы і ксеракопію пашпарта. Майце пры сабе дадатковую копію ўсіх дакументаў.
Аформіце страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы.
Дамоўцеся з роднымі і сябрамі пра тое, як вы будзеце  паведамляць пра свае справы.
Вазьміце пэўную суму грошай на транспартныя расходы для магчымасці вярнуцца дадому.
Даведайцеся адрас і тэлефон пасольства Беларусі ў краіне назначэння.
Калі ў вас ёсць сумненні ці праблемы, званіце па тэлефону “гарачай лініі”: 8 801 201 5555 (званок па Беларусі бясплатны). Для званкоў з-за межаў Беларусі +375 162 21 8888.
У час знаходжання за мяжой:
ні на якіх умовах нікому не аддавайце свой пашпарт. Пры неабходнасці даныя свайго пашпарта можаце даць, не перадаючы свайго дакумента;
калі ўмовы знаходжання адрозніваюцца ад тых, якія былі ўказаны ў дагаворы, звяжыцеся з агенцтвам ці з пасрэднікам. Патрабуйце тэрміновага паляпшэння ўмоў. Калі сітуацыя не зменіцца, вы маеце права адмовіцца ад работы па дагавору;
не стаўце сябе ў залежнае становішча, прымаючы падарункі і пазычаючы грошы;
перыядычна падтрымлівайце сувязь з роднымі і сябрамі. Адразу ж паведамляйце ім пра любыя змены вашага знаходжання;
у выпадку крадзяжу дакументаў ці іншых праблем звяртайцеся ў пасольства ці консульства Рэспублікі Беларусь, ці ў паліцыю краіны знаходжання.
Алена ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *