Доска почёта Шумилинского района: Олег Борисевич

Актуалии Сельское хозяйство

Малады ўсмешлівы механізатар
Алега Валер’евіча Барысевіча, трактарыста-машыніста адкрытага акцыянернага таварыства “Лаўжанскае”, мы заспелі на мехдвары ля свайго камбайна, на якім, дарэчы, ён працуе ўжо пяты сезон. Ён аказаўся маладым усмешлівым мужчынам з добрым запасам аптымізму і пачуцця гумару. З ахвотай расказаў пра сваю работу, пра сям’ю, пра любімую жонку і маленькага сыночка.
– Чым вы ганарыцеся?
– Нічога незвычайнага. У мяне добрая сям’я, здаровыя бацькі, любімая работа – можна жыць. Думаю, што гэтым я і ганаруся. А ўсё астатняе – абавязкова будзе, калі ўсё добра ў сям’і, калі ёсць для каго старацца, працаваць.
Я сам са шматдзетнай дружнай сям’і, у мяне тры сястры. Я родам з Кардона, там зараз жывуць мае бацькі, мы іх часта наведваем, дапамагаем па гаспадарцы. Мне падабаецца і месца, у якім жыву. Думаю лепшай, больш зручнай вёскі, чым Мікіціха, у раёне няма. І добрая транспартная сувязь, і абслугоўванне дадаюць камфорту вясковаму жыццю. Як прыехаў сюды, дык адразу і кватэру ў новым доме далі.
– Пра што марыце?
– Я не ведаю. З аднаго боку, усяго хочацца. А з другога, усё самае галоўнае ў мяне ўжо ёсць. Задумваемся з жонкай пра папаўненне нашай, пакуль невялікай сям’і.
Хацелася б, вядома, каб і сельская гаспадарка выходзіла з крызісу, каб зарплату ў час выплачвалі. Мы ж з вясны да восені, з рання да цёмнага без выхадных працуем. Хіба што, калі дождж, можна адпачыць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 55 ад 17.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *