49 пожаров. 13 погибших – пожарные подводят итоги 2010 года

Безопасность Общество

49 пажараў. 13 чалавек загінулі
Тыдзень таму ў рамках акцыі “Скажам пажарам – не!” супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі з выступленнямі прафілактычнага характару ў многіх працоўных калектывах раёна.
Адбылася такая сустрэча выратавальнікаў у майстэрні КУСГП “Ульскі”. На сходзе выступіў начальнік цэнтра прапаганды і абучэння абласнога ўпраўлення МНС А. У. Баклыкаў. Як адзначыў Аляксей Уладзіміравіч, на Шуміліншчыне за мінулы год самая высокая па вобласці гібель людзей на пажарах: развіталіся з жыццём 13 чалавек.
49 пажараў за год. Гэта вельмі многа. Менавіта таму кіраўніцтва МНС ініцыіравала правядзенне прафілактычнай акцыі менавіта на Шуміліншчыне. Сярод распаўсюджаных прычын пажару спецыяліст з вобласці назваў няправільную эксплуатацыю печак і электраабсталявання. Многія карыстаюцца “жучкамі” ў электралічыльніках, у некаторых дамах можна ўбачыць і скруткі правадоў… Ускладняе сітуацыю п’янства. Аб гэтым яшчэ раз нагадаў відэаролік, што быў паказаны вяскоўцам.
Жудасныя кадры. На вачах у бацькоў згарэлі двое дзяцей… Падлетак застаўся начаваць у сябра, бацька якога менавіта той ноччу заснуў з непатушанай цыгарэтай… Маці пакінула дома чатырохгадовае дзіця, якое ўзяло запалкі…
У мінулым годзе па краіне на пажарах загінула 35 дзяцей.
Супрацоўнікі райаддзела яшчэ раз звяртаюць увагу дарослых на тое, што дзяцей варта вучыць, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. Дзеці губляюцца ў час пажару, не клічуць на дапамогу, хаваюцца пад ложкам ці ў шафе.
Дарэчы, кожны год на тэрыторыі рэспублікі гінуць каля 1200 чалавек. Год прайшоў – і няма ў жывых каля 200 чалавек у вобласці. Можна лічыць, не стала цэлага населенага пункта. Таму А. У. Баклыкаў заклікаў вяскоўцаў супрацоўнічаць з выратавальнікамі, паведамляць ім пра сацыяльна небяспечныя сем’і.
Між іншым, у рамках акцыі “Скажам пажарам – не!” былі праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні выратавальнікаў, абучэнне мерам пажарнай бяспекі ў жылым сектары сацыяльных работнікаў, работнікаў УП ЖКГ, старэйшын вёсак.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №13 ад 18.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *