Пакланіцца святым мошчам
З 10 па 13 верасня ў Шуміліне будуць знаходзіцца мошчы Мікалая Цудатворцы, свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, часціцы Крыжа Гасподняга. Пакланіцца святыням у храме Афанасія Брэсцкага можна будзе ва ўказаныя дні з 9.00 да 18.00.
Даведка.
Мікалай Цудатворца – адзін з самых шаноўных на Русі святых. Яго называюць самым простым і хуткім на выкананне просьбы святым: чалавек, які звярнуўся да святога Мікалая за дапамогай, вельмі хутка яе атрымлівае. Мікалай Цудатворац лічыцца апекуном маракоў, купцоў і дзяцей. Свяціцель Мікалай вёў простае і аскетычнае жыццё, раздаваў сваё багацце (на якое мог жыць бязбедна) жабракам, вылечваў людзей ад немачы, змагаўся за праўду.
Свяціцель Спірыдон Трыміфунцкі шанаваўся на Русі разам з Мікалаем Цудатворцам. Яго жыццё ўражвае прастатой і сілай малітвы перад Госпадам. Свяціцель Спірыдон лічыцца апекуном бяздомных і хворых, памочнікам тых, хто адчувае недахоп у сродках, мае цяжкасці з жыллём, а таксама ўсіх, хто заняты гандлем і фінансамі.
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў № 67 ад 28.08.2015 г.