Первой красавицей Шумилино выбрали Анну Ивановскую

Актуалии Молодёжь

Краса Шуміліна
23 лютага ў гарадскім Доме культуры прайшоў конкурс “Краса Шуміліна-2011”. Шэсць канкурсантак аспрэчвалі званне самай прыгожай дзяўчыны Шуміліна. Конкурс прайшоў «на ўра». Сведчанне гэтаму – поўная зала гледачоў і шквал апладысментаў у падтрымку прыгажунь.
Канкурсанткі – Ганна Салаўёва, Ганна Іваноўская, Юлія Галуза, Ганна Гаева, Любоў Касьянава і Марына Жолудзева – выдатна праявілі сябе як у творчых, так і інтэлектуальных конкурсах. Дзяўчаты падарылі гледачам трохгадзінную феерыю прыгажосці, абаяльнасці і таленавітасці.
Журы, у складзе якога былі толькі мужчыны, вызначыла “Красу Шуміліна-2011”. Гэты тытул атрымала Ганна Іваноўская. Таксама Ганна атрымала і спецыяльны прыз ад “Белаграпрамбанка”.
Больш падрабязна пра конкурс чытайце ў наступным нумары раённай газеты.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *