С неба падают «котлеты». От бешенства

Безопасность Экология

Вакцынацыя з неба
У сувязі з правядзеннем на тэрыторыі раёна вакцынацыі дзікай драпежнай жывёлы супраць шаленства з прымяненнем авіяцыі нельга знаходзіцца ў зоне пралётаў самалётаў, каб пазбегнуць траўміравання прынадамі, якія будуць падаць з неба. Забараняецца браць прынады з вакцынай рукамі і карміць імі хатнюю жывёлу. Не дапускаецца кантакт дзяцей з блістэрамі-прынадамі, у якіх змяшчаецца вакцына.
Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага або цёмна-карычневага колеру вагой да 30 г, выраблены з кампанентаў кармоў, ядомых для драпежнікаў, мае спецыфічны пах. Пры выпадковым пападанні вакцыны (што знаходзіцца ў блістэры) на адкрытыя ўчасткі тулава альбо слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2%-ым растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.
З 27 кастрычніка па 5 лістапада самалёты будуць лятаць на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км, акрамя тэрыторыі населеных пунктаў.
Аляксандр БЯЛЯЕЎ, намеснік начальніка Шумілінскай райветстанцыі.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *