Как прошёл день 7 ноября в Шумилино

Актуалии Общество

Гэта наша гісторыя
У пятніцу ў райцэнтры прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Святочныя мерапрыемствы пачаліся з ускладання кветак да помніка У. І. Леніна. На брацкіх могілках адбыўся кароткі мітынг, падчас якога намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая заўважыла, што Беларусь адна з нямногіх краін на постсавецкай прасторы, у якой дзень 7 лістапада адзначаецца на афіцыйным узроўні. Мы памятаем подзвіг нашых дзедаў, беражом ідэалы, пра якія яны марылі, за якія змагаліся: сацыяльная справядлівасць, роўныя правы ўсіх грамадзян, народаўладдзе. Беларусь працягвае і развівае лепшыя здабыткі, якія былі дасягнуты ў Савецкім Саюзе. У незалежнай Рэспубліцы Беларусь гэтыя ідэі атрымалі сучаснае гучанне.
Валянціна Георгіеўна нагадала, што 6 лістапада ў Мінску адбывалася цырымонія ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, які быў абраны ў ходзе свабодных дэмакратычных выбараў. У нашай краіне шмат робіцца для сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, для рэалізацыі асноўных правоў чалавека і грамадзяніна.
Урачыстасці прадоўжыліся ў раённым цэнтры культуры, дзе прайшоў тэатралізаваны канцэрт “Вехі гісторыі”. Гледачы маглі прасачыць галоўныя падзеі нашай гісторыі праз тэатралізацыю песень, што адлюстроўвалі баявы і працоўны подзвіг народа, святы і будні нашага жыцця.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *