40 лет Шумилинскому сырзаводу, и 40 лет здесь работает Катерина Карпова

Людзі і лёсы Экономика

Старажыл прадпрыемства
Хто-хто, а Кацярына Іосіфаўна Карпава, старшы майстар Шумілінскага цэха ААТ “Малако”,  ведае пра сваё прадпрыемства літаральна ўсё. Справа ў тым, што  пасля заканчэння Чэхаўскага механіка-тэхналагічнага каледжа яна была размеркавана працаваць на Шуміліншчыну, дакладней, на масласырзавод, які ў 70-я гады працаваў у Лескавічах.
Кацярына Іосіфаўна згадала, як яе ў снежні 1975 года перавялі на новы сырзавод, які быў пабудаваны ў Шуміліне. “Заводу ў гэтым годзе сорак, столькі ж і я тут працую, – усміхаецца жанчына. – Помню, як мы выпрабоўвалі новае абсталяванне, як хваляваліся: хаця б ўсё атрымалася. І яно атрымалася, наш сырзавод і ў савецкія часы меў добрую рэпутацыю. Захаваў яе і да сённяшняга часу”.
Як старшы майстар, К. І. Карпава ў адказе за ўсю вытворчасць у цэху, за сыравіну, за выраб прадукцыі і  работу калектыву. Валодаючы добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, яна размяркоўвае работнікаў, ставіць ім задачу на змену.  Жанчына афармляе патрэбную дакументацыю, складае зводкі папярэдняга дня і перадае іх на ААТ “Малако” ў Віцебск.
Кацярына Іосіфаўна – граматны і талковы спецыяліст. А за столькі гадоў работы на прадпрыемстве завод для Кацярыны Іосіфаўны стаў родным домам.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *