Как ложка антибиотиков 43 тонны молока испортила

Актуалии Сельское хозяйство

43 тоны малака  з антыбіётыкамі
У сучасных эканамічных умовах асабістыя падсобныя гаспадаркі грамадзян маюць важнае значэнне ў рашэнні харчовай праграмы і з’яўляюцца адным з важнейшых сектараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Яны не толькі забяспечваюць жыхароў прадуктамі харчавання, але і аказваюць сур’ёзны ўплыў на выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, садзейнічаюць павышэнню занятасці і даходаў грамадзян.
У мэтах выканання Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асабістых падсобных гаспадарках грамадзян” пытанні вядзення асабістых падсобных гаспадарак, аказання дапамогі насельніцтву і павелічэння сельгаспрадукцыі сістэматычна разглядаюцца на пасяджэннях райвыканкама, прэзідыумах і сесіях райсавета. Зацверджаны план мерапрыемстваў па выкананні параметраў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян.
У раёне склалася пэўная сістэма аказання дапамогі грамадзян у вядзенні асабістай падсобнай гаспадаркі і закупкі сельгаспрадукцыі.
Зараз у асабістай падсобнай гаспадарцы жыхароў Шуміліншчыны налічваецца 868 кароў, за 2010 год закуплена 2028,9 тоны малака, з іх 43 тоны з-за наяўнасці антыбіётыкаў сырзавод вярнуў. Як аказалася, не ўсе малаказдатчыкі выконваюць ветэрынарныя правілы.
23 студзеня на сырзавод ад малаказдатчыкаў «АграБаравінкі» паступіла 375 літраў малака, пры лабараторнай праверцы былі выяўлены антыбіётыкі. У гэты ж дзень былі праведзены кантрольныя дойкі і прыбор паказаў наяўнасць антыбіётыкаў у малацэ ад каровы адной малаказдатчыцы. Пазней жанчына прызналася, што здала малако пасля таго, як  пралячыла карову прэпаратам біцылін-3.
Адміністрацыйная камісія райвыканкама прызнала малаказдатчыцу вінаватай і прысудзіла адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *