В Шумилино прошли соревнования по зимнему многоборью «Защитник Отечества»

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Зімовае мнагабор’е “Абаронца Айчыны”
У аўторак у райцэнтры прайшло зімовае мнагабор’е “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту. У праграму спаборніцтваў уваходзілі падцягванне, стральба з пнеўматычнай зброі і лыжныя гонкі.
За кожны від спартсменам налічваліся ачкі, найбольшую колькасць ачкоў можна было заслужыць удалым выступленнем на лыжнай трасе. Гонар сваіх школ адстойвалі лепшыя спартсмены.
Асабліва чакалі лыжныя гонкі. Калі падцягванне і стральба з пнеўматычнай зброі ўключаны ў іншыя віды спартыўных спаборніцтваў, то лыжы “дэбютуюць” у гэтым навучальным годзе. Біятлонная траса ў сасонніку, якая была абрана для лыжных гонак, стала своеасаблівым індыкатарам падрыхтаванасці вучняў. Траса з пад’ёмамі і спускамі стала вялізным задавальненнем для тых, хто ў школах пастаянна займаецца лыжамі, і сапраўдным выпрабаваннем для тых, хто ўпершыню ці раз ад разу катаецца на лыжах.
У асабістым заліку сярод дапрызыўнікоў перамог Станіслаў Гаралевіч (Шумілінская СШ №2), другое месца ў Ягора Ганушчанкі (Обальская СШ), трэцяе – у Максіма Ізафілава (раённая гімназія). Сярод прызыўнікоў прызавая тройка наступная: першае месца – Вадзім Грачухін (Обальская СШ), другое – Дзмітрый Трошын (Башнёўская СШ), трэцяе – Алесь Сташонак (Мікіціхінская СШ).
У камандным заліку першае месца заняла  Обальская СШ (настаўнік фізкультуры П. В. Ганушчанка), другое – Слабадская школа (У. А. Кучко), трэцяе – Мікіціхінская  СШ (А. Я. Асташонак), раённая гімназія (С. П. Вашадок) і Мішневіцкая школа (Б. М. Ільясевіч). Шумілінская СШ №1 размясцілася на шостым месцы,  Шумілінская СШ №2 – на сёмым. Восьмае месца ў Амбросавіцкай школы, дзявятае – у Башнёўскай, дзясятае – у Кардонскай.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
На здымку Вадзім Грачухін і Ягор Ганушчанка.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *