Если в семье пьют, наивно ждать от подростков безупречного поведения

Общество Семья

Жыццё – не казка, і даецца яно адзін раз
У канцы сакавіка пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л. А. Грузневіч прайшло пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
Спачатку з дакладам аб выніковасці прафілактычнай работы з падлеткамі, што стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, выступіла дырэктар Обальскай СШ Іна Чарнічэнка. З вынікамі праверкі школы па гэтай тэме азнаёміла Людміла Грузневіч, работа адказных і зацікаўленых асоб прызнана выніковай.
Пасля было разгледжана 14 спраў. На пасяджэнне было запрошана некалькі сямейных пар, якія не выконваюць як след бацькоўскі абавязак па выхаванні дзяцей: п’юць ці не працуюць (а бывае і тое, і другое адначасова), вядуць асацыяльны лад жыцця. Многія твары да болю знаёмыя: іх з’яўленне на пасяджэнні камісіі носіць строга перыядычны характар. І яны ў чарговы раз расказваюць прысутным новую “казку”… Напрыклад, з адной сям’ёй з райцэнтра возяцца роўна столькі, колькі існуе Дэкрэт №18. І дачка іх збілася з ліку, колькі разоў яе за гэты перыяд забіралі ў сацыяльны прытулак, калі мамка з бацькам ішлі ў чарговы працяглы загул. Прычым, знаходзіцца дзяўчына там па поўнай праграме – не менш за паўгода.
Яшчэ адна катэгорыя дарослых, пераважна маладога яшчэ ўзросту  – аматары лёгкага жыцця пры поўнай адсутнасці адказнасці за зусім маленькіх уласных дзетак. Здаецца, што гэтыя цёткі і дзядзькі дужа паспяшылі стаць дарослымі і тым больш – бацькамі. Бо іх яшчэ саміх трэба выхоўваць, яны самі яшчэ не нагуляліся. Такім вельмі падабаецца шукаць прыгоды на сваю галаву. Аднойчы раніцай яны сыходзяць з дому, едуць з сябрамі ў Віцебск ці Мінск, забыўшыся, што ў суседнім пакоі спяць яшчэ зусім безабаронныя дзеткі… Шукаюць “казку”, а знаходзяць адны непрыемнасці. Нават да пазбаўлення бацькоўскіх правоў.
Былі запрошаны на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх тры сям’і, дзеці-падлеткі ў якіх трапілі ў поле зроку міліцыі. Думаецца, гэтыя выпадкі стануць адзінымі ў іх жыцці. Бо ў кожнага павінен быць шанс…
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *