Лучших культработников района выбрали на смотре-конкурсе в РЦК


“Віват, культработнік!”
15 красавіка ў раённым цэнтры культуры прайшоў раённы агляд-конкурс культарганізатараў сярод творчых работнікаў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры клубнага тыпу “Віват, культработнік!”, прысвечаны Году культуры. Работнікі культуры прапанавалі 12 сюжэтна-гульнявых праграм для дзяцей і дарослых.
Калектыў Обальскага ГДК (кіраўнік В. А. Сіценка, мастацкі кіраўнік Т. П. Партная) з гульнявой праграмай “Гаспадарку весці – не барадой трэсці” стаў пераможцам у намінацыях “За таленавіты аўтарскі сцэнарый” і “За тэатралізацыю праграмы”. Амбросавіцкі СДК (кіраўнік А. Л. Пясецкая) за гульнявую праграму “ААТ Даход Яга” атрымаў перамогу ў намінацыі “За музычнае і мастацка-эстэтычнае афармленне”. Гульнявая праграма “Як гулялі ў даўніну” Слабадскога СДК (кіраўнік Л. У. Догель, мастацкі кіраўнік С. В. Калеснікава) стала пераможцам у намінацыі “За арыгінальнасць і непаўторнасць праграмы”. Праграма “Масленічныя забавы” Дабейскага СК (кіраўнік А. І. Леановіч) і Ляжнёўскага СК (кіраўнік Н. Л. Лазука) была адзначана ў намінацыі “За прапаганду беларускай мовы”. Мішневіцкі СК (кіраўнік А. Г. Віднікевіч) з гульнявой праграмай “Задума” стаў лепшым у намінацыі “За змястоўную праграму для дарослых”. Гульнявая праграма “Асаблівасці нацыянальнага лячэння” Лескавіцкага СК (кіраўнік В. Г. Сцепаненка) перамагла ў намінацыі “За змястоўную праграму для дзяцей і дарослых”.
Кардонскі СК (мастацкі кіраўнік А. І. Казлоў) з гульнявой праграмай “Забаве час” па меркаванні журы і ўдзельнікаў стаў пераможцам у намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. Акампаніятар Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу Ганна Шандо ўзнагароджана ў намінацыі “Дэбют – адкрыццё года” за гульнявую праграму “Ералаш”.
Ірына БОНДАРАВА, загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы РЦК.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2016 г.



2 комментария по теме “Лучших культработников района выбрали на смотре-конкурсе в РЦК

  1. Ганна Шэнда — зноў няправільна прозвішча дзяўчыны напісалі….

  2. Менавіта гэта прозвішча ўдакладнялі ў аддзеле арганізацыйна-метадычнай работы і запісвалі па літарах. Усе прэтэнзіі — да калег, калі ласка.)))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *