На заседании райисполкома рассмотрен ход выполнения программы «Чистые поля»

Актуалии Президент

У полі зроку раённай улады: «Чыстыя палеткі»
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло 28 сакавіка, быў абмеркаваны ход выканання праграмы “Чыстыя палеткі”, падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першыя два месяцы бягучага года, прааналізавана работа землеўпарадкавальнай службы райвыканкама. Пасяджэнне правёў старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Найперш спынімся на выкананні праграмы “Чыстыя палеткі”. У кастрычніку мінулага года райвыканкам прыняў рашэнне, якім зацвердзіў заданне па выдаленню кустоўя на 4400 гектарах.
Праграма будзе выканана, незалежна ад нежадання некаторых яе выканаўцаў, запэўніў кіраўнік раёна, пачынаючы абмеркаванне пытання. Ён падкрэсліў, што перад раёнам стаяць амбіцыйныя задачы — атрымаць сёлета 68 тысяч тон збожжа, а гэта значыць, трэба весці бескампрамісную барацьбу за кожны гектар.
Як далажыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г. М. Кісялевіч, на работах па выкананні праграмы “Чыстыя палеткі” задзейнічаны тэхнічныя сродкі і людскія рэсурсы УП ЖКГ, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, лясгасу, ДРБУ-204, а таксама шэфскіх арганізацый з Віцебска. Што-дзень вядзецца ўлік па выкананню задання.
Генадзь Мікалаевіч пра-інфармаваў, што за справаздачны перыяд праве-дзены работы па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм на плошчы 349 гектараў, праведзены работы па аднаўленні дрэнажных сістэм з арганізацыяй паверхневага сцёку на плошчы 250 гектараў, на плошчы 360 гектараў зроблены аграмеліярацыйныя мерапрыемствы. у рамках выканання праграмы “Чыстыя палеткі” ў мінулым годзе дадаткова ўзарана 480 гектараў.
Разам з тым, выкананне задання па выдаленню драўніна-кустарнікавай расліннасці ідзе нездавальняюча, адзначыў Г. М. Кісялевіч. На момант справаздачы заданне выканана толькі на 26% – 1134 гектары, у тым ліку ПМС выканала заданне на 66,9% – 414,7 гектара, лясгас – на 15,2% (160 га), УП ЖКГ – на 7,7% (145,7 га). Камунгасам да таго ж не забяспечаны ў поўным аб’ёме вываз і перапрацоўка на шчапу звезенага кустоўя.
Безумоўна, на тэмпы выканання задання па праграме “Чыстыя палеткі” аказала свой уплыў і надвор’е, вялікі снег на палях.
Тым не менш, сітуацыя патрабуе кардынальных мер і больш жорсткага кантролю, што і адзначана ў прынятым па гэтым пытанні рашэнні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №24 (8890) ад 01.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *