Животноводческий комплекс строят в ОАО “Приозёрный мир”

Сельское хозяйство

У Амбросавічах будуюць ферму
Па Праграме адраджэння сяла ў нашым раёне зроблена многае. Пабудавана аграгарадкоў, рэканструяваны многія жывёлагадоўчыя фермы. У “АграБаравінцы” з’явіўся новы жывёлагадоўчы комплекс. Работа па аднаўленню і ўмацаванню матэрыяльнай базы сельгаспрадпрыемстваў працягваюцца. Сёлета разгорнута будаўніцтва новага жывёлагадоўчага комплексу ў Амбросавічах (“Прыазёрны мір”).
Некалькі гадоў таму тут ужо браліся пабудаваць кароўнік, але не ставала грошай, таму будынак клюшачніка так і стаяў незапатрабаваны. “Возьмемся і за яго, – запэўніў старшы прараб ПМК-70 В. А. Новікаў. – Работы з гэтым будынкам нямала: трэба поўнасцю замяніць дах, зацэменціраваць падлогу, месцамі памяняць пліты”.
Але гэта пазней. Зараз ідзе будаўніцтва двух новых кароўнікаў. Тут будзе новы даільна-малочны блок. “Кожны дзень тут працуе брыгада, – расказалі рабочыя ПМК-70. – Дапамагаюць будаўнікі з Віцебска – яны робяць мантаж клюшачніка”.
Узвялі сцены для цэха раздою, практычна поўнасцю справіліся з будаўніцтвам дзвюх сянажных траншэй. У старым будынку сённяшняга кароўніка (тут зараз 168 галоў жывёлы)“Вельмі рады новым пераменам, якія чакаюць нашых жывёлаводаў, – гаворыць загадчыца фермы Амбросавічы Н. Я. Дарафеева. – Калі будуць створаны годныя ўмовы для працы, на ферму прыйдуць працаваць юнакі і дзяўчаты. Чаму б і не? Вунь колькі маладых працуе на жывёлагадоўчым комплексе ў “Баравінцы”?!”
Між іншым, як расказаў дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” В. В. Юхнавец, на новай ферме ў Амбросавічах (яе павінны здаць у канцы снежня) мяркуюць паставіць 600 кароў. Будуюць ферму за крэдыты банка, ужо асвоена больш за семсот мільёнаў рублёў. У будучым спатрэбяцца немалыя грошы для пакупкі новага даільнага абсталявання.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *