100-процентную сохранность поголовья скота обеспечили животноводы фермы Светлосельская УП «Шумилинский райагросервис»

Сельское хозяйство

Адразу бачна, калі ў каровы ёсць гаспадар

Главный ветврач Надежда Конюхова с животноводом Алексеем Зубаревым.

Аналізуючы раённую зводку па жывёлагадоўлі, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчавання райвыканкама зазначаюць станоўчыя вынікі і зрухі некаторых гаспадарак. Напрыклад, стопрацэнтная захаванасць жывёлы за верасень, кастрычнік і лістапад забяспечана на ферме Светласельская УП «Шумілінскі райаграсэрвіс».

Накіроўваемся на ферму Светла-сельская, застаем там начальніка Шумілінскага ўчастка Людмілу Ліпай і в. а. галоўнага ветурача Надзею Конюхаву. Яны расказалі, што летам ля фермы пабудавалі новы прафілакторый на 26 месцаў — цялятам там суха, светла, чыста. Вялікую ўвагу надаюць догляду ўсіх чатырох хлявоў, дзе змяшчаецца малочны статак, каровы злучнога і перадзлучнога ўзростаў.

«Працую ў адной звязцы з ветфельчарам Аленай Шамровай, — працягвае Надзея Конюхава. — Робім жывёле неабходныя прышчэпкі, праводзім вітамінізацыю, пры неабходнасці лечым жывёлу. Вакцыны, вітаміны, антыбіётыкі, мазі для ветаптэкі гаспадаркі закуплены на тры месяцы наперад».

Стан нованароджаных цялят, іх кармленне і ўтрыманне, сарціроўку і перавозку жывёлы на іншыя жывёлагадоўчыя аб’екты кантралюе заатэхнік-селекцыянер Антон Садохін. Асемяненнем жывёлы займаюцца асемянатары Аляксандр Карпушэнка і Іван Іваноўскі, яны штодзень наведваюць ферму.

Мы пацікавіліся, колькі ў Светласельскім надаіла малака за дзень. Адразу атрымалі лічбу, якая запісана загадчыцай фермы ў асобным сшытку — 1 тона 220 кілаграмаў, што на 200 кг больш, чым у мінулым годзе. Маленькі, але ўсё ж плюс.

«Сёлета ў гаспадарцы нарыхтавана 27,66 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, што на 10,17 ц. к. адз. больш, чым у мінулым годзе, — расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Ігар Сідараў. — Мы ўзмацнілі кантроль за ўтрыманнем жывёлы з боку ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў, кантралюем тэхналогію даення. Калі на ферме ёсць гаспадар, то і вынік будзе».

Разам з тым, у жывёлагадоўчай галіне ёсць яшчэ над чым працаваць, бо ў цэлым гаспадарка магла б мець намнога лепшыя надоі і прывагі. Спецыялісты райсельгасхарчу рэкамендуюць ушчыльную працаваць па ўзнаўленні статку. Актуальнае і кадравае пытанне — райаграсэрвісу патрэбны галоўны заатэхнік, а таксама аператары машыннага даення.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *