Собрались на отдых? Не забудьте сделать ребёнку паспорт

Общество

Выязджаем за мяжу: Не забудзьце зрабіць пашпарт дзіцяці
Лета – час водпускаў. Многія бацькі вязуць сваіх дзяцей на адпачынак на мора, у Расійскую Федэрацыю, ва Украіну ці ў больш далёкія краіны. “Але перад гэтым дарослыя павінны паклапаціцца зрабіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь нават тым дзецям, якім не споўнілася 14 гадоў.

У адваротным выпадку такіх турыстаў могуць не прапусціць пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, і прыйдзецца вяртацца назад, – кажа вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС  А. І. Пракоф’ева. –  Пашпарт робіцца за адзін месяц (тэрміновы – за 15 дзён) і выдаецца на дзесяць гадоў. Тыя, хто маюць “старэйшыя” пашпарты, могуць іх не мяняць, калі, скажам, збіраюцца ехаць у Расію ці на Украіну. А вось тым, хто збіраецца аформіць шэнгенскую візу, трэба памятаць: пашпарт павінен быць выдадзены не больш за 10 гадоў назад”.
Дарэчы, па падліках Алены Ісакаўны, у гэтым годзе спецыялісты групы па грамадзянству і міграцыі прынялі 35 заяў на выраб пашпартоў дзецям да 14 гадоў. Прычым, жыхары раёна сталі актыўна рабіць пашпарты для дзяцей у чэрвені: за першую палову месяца паступіла 15 такіх заяў.
Падчас прыёму грамадзян у Обальскім сельвыканкаме  А. І. Пракоф’ева ўручыла некалькі пашпартоў жыхарам гарадскога пасёлка. Сярод іх былі і дзеці. Як, напрыклад,  трэцякласнік Стас Барцэвіч (на здымку). Алена Ісакаўна павіншавала хлопчыка, старшыня сельвыканкама М. А. Будневіч уручыў у падарунак кнігу.  Як высветлілася, Стас – выдатнік вучобы, а сёлета перамог у конкурсе “Вучань года -2016”, які праводзіўся ў Обальскай СШ . Хлопчык расказаў, што разам з мамай, татам і сястрой хутка паедзе адпачываць у Егіпет.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *