Утвораны абласная і акруговыя выбарчыя камісіі

Актуалии

Утвораны абласная і акруговыя выбарчыя камісіі
27 чэрвеня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта. На пасяджэнні былі абмеркаваны кандыдатуры, вылучаныя ў склад камісій грамадзянамі шляхам збору подпісаў, палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі і працоўнымі калектывамі. Быў зацверджаны  колькасны і персанальны склад абласной і 14 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вытрымка з сумеснай пастановы прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта аб утварэнні абласной камісіі і акруговай выбарчай камісіі Гарадоцкай выбарчай акругі № 21 “Аб утварэнні Віцебскай абласной, акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання”
З пастановы прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 27 чэрвеня 2016 года №29/369
На падставе пунктаў 1 і 2 часткі восьмай артыкула 24, абзацаў другога і трэцяга часткі першай артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскі абласны выканаўчы камітэт ПАСТАНАВІЛІ:
1. Утварыць Віцебскую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання (далей – абласная выбарчая камісія) у колькасці 13 чалавек з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, вылучаных шляхам падачы заявы:
Абласная выбарчая камісія
Бацянько Сяргей Васільевіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Бялей-Пуцілава Алена Мікалаеўна – ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі;
Дзядзінкін Аляксандр Леанідавіч – ад Камуністычнай партыі Беларусі;
Ільюшчанка Святлана Мікалаеўна – ад грама-дзян шляхам падачы заявы;
Крот Зоя Карпаўна – ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Мацкевіч Валяр’ян Альбінавіч – ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”;
Мужычэнка Уладзіслаў Анатольевіч – ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя;
Пілецкі Іван Васільевіч – ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці;
Станкевіч Святлана Уладзіміраўна – ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”
Туронак Дзмітрый Віктаравіч – ад грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
Філіпенка Генадзь Аляксандравіч – ад працоўнага калектыву ўстановы адукацыі “Воранаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна”;
Хамінешка Сяргей Іванавіч – ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”;
Хома Дзмітрый Леанідавіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы.
Месца знаходжання: г. Віцебск, вул. Праўды, д. 28, каб. 24, тэл. 33-61-69.

2. Утварыць акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання (далей – акруговая выбарчая камісія) па 14 выбарчых акругах, утвораных у Віцебскай вобласці, па 13 членаў кожная з прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, вылучаных шляхам падачы заявы:
Акруговая выбарчая камісія Гарадоцкай выбарчай акругі №21
Белагалоў Сяргей Дзмітрыевіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Бераснева Наталля Уладзіміраўна – ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў;
Брач Ірына Уладзіміраўна – ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”;
Войлакаў Анатоль Мікалаевіч — ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі;
Голубева Людміла Віктараўна – ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;
Гучкоў Андрэй Уладзіміравіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Іванова Вольга Аляксандраўна – ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму;
Камышоў Віктар Барысавіч – ад грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”;
Конышаў Сяргей Алегавіч – ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы “Шумілінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”;
Касцюковіч Уладзімір Мікалаевіч – ад грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
Качанава Наталля Уладзіміраўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Кузняцоў Яўген Паўлавіч – ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі;
Нісневіч Галіна Дзмітрыеўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы;
Месца знаходжання: г. Гарадок, вул. Пралетарская, 2, каб. 117, тэл. 4-14-82.
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. ЦЯРЭНЦЬЕЎ.
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. ШАРСНЁЎ.
Надрукавана ў №51 ад 01.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *