17 ліпеня – дзень утварэння Шумілінскага раёна

Актуалии

17 ліпеня – дзень утварэння Шумілінскага раёна

Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра і сардэчна віншуюць з 92-й гадавінай з дня ўтварэння Шумілінскага раёна!
Гэты дзень дае нам нагоду яшчэ раз узгадаць гісторыю ўтварэння і развіцця нашага раёна, ацаніць уклад усіх пакаленняў шумілінцаў, кіраўнікоў і працаўнікоў, герояў вайны і працы, людзей, якія праславілі і праслаўляюць зараз Шумілінскі раён у розных сферах і галінах жыццядзейнасці.
Усё, што сёння з’яўляецца гонарам раёна, створана самаадданай працай і ўпартасцю, розумам і талентам людзей, кожны з якіх жыве любоўю да свайго роднага краю, імкненнем да добрых перамен. Менавіта гэтыя якасці дазваляюць нам у няпростых эканамічных умовах ствараць у раёне сучасныя вытворчыя аб’екты, будаваць і рэканструяваць дарогі і дамы, прыводзіць у парадак вуліцы і населеныя пункты. Шчыры клопат кожнага жыхара пра дабрабыт раёна выклікае павагу і ўпэўненасць у тым, што наш вялікі агульны дом з кожным годам будзе станавіцца больш прыгожым, утульным і камфортным.
Сардэчна жадаем раёну стабільнасці і працвітання, а ўсім яго жыхарам – моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!

17 ліпеня, у нядзелю, у дзень утварэння Шумілінскага раёна народная літаратурна-музычная гасцёўня “Крыніца” запрашае ўсіх жыхароў Шуміліншчыны ў літаратурна-музычны дворык “З чаго пачынаецца Радзіма”. У праграме мерапрыемства: экскурс у гісторыю ўтварэння і развіцця раёна, вершы, прысвечаныя Шумілінскай зямлі, выступленне вакальнай групы народнага калектыву “Світанак”  і салістаў раённага цэнтра культуры. Усе жадаючыя змогуць прачытаць любімыя вершы і прысвяціць іх сваёй маленькай радзіме, а таксама выканаць любімыя песні пад акампанемент баяна.
Мерапрыемства пройдзе ў скверы цэнтральнай раённай бібліятэкі. Пачатак у 11.00.

Надрукавана ў №55 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *