Сказ об одном уютном дворике в посёлке Оболь

Общество

Калі вельмі захацець…
Як здорава, што ў нашым мітуслівым жыцці ёсць нераўнадушныя людзі, якія ўсім сэрцам перажываюць за месца, дзе жывуць. Іх, на першы погляд, нязначныя ўчынкі часам пераўтвараюцца ў высакародную справу.
Хачу апісаць сваё ўражанне ад аднаго ўтульнага дворыка ў Обалі па вуліцы Першамайскай, д. 3. Заўжды, калі наведваю маці, люблю пабыць у дворыку, у якім прайшло маё дзяцінства. Сёлета дворык змяніўся да непазнавальнасці, дзякуючы ініцыятыўным людзям, якія ў ім жывуць. Аднойчы ім прыйшла ў галаву ідэя зрабіць свой двор паказальным, вось і вырашылі яны папрацаваць. Цяпер тут можна знайсці не толькі арэлі, але і цікавыя цацкі, і дэкаратыўныя вырабы: мазаіку, пальму, прыгожыя клумбы. А самае галоўнае, што тут кожны з іх пакінуў частачку свайго сэрца.
Хочацца выказаць удзячнасць Аляксандру Ганчарову (ён адказваў за цяслярскія работы), Алесі Юрчанцы (адказвала за малярныя і дызайнерскія работы), Валянціне Квасавай і Наталлі Плесуновай (арганізатарскія і дапаможныя работы), Анастасіі Любіч (адказвала за дастаўку матэрыялаў), Вользе і Валянціне Уласавым (ляпілі мазаіку), і ўсім астатнім, хто прымаў удзел у добрай справе добраўпарадкавання свайго двара.
Маргарыта УЛАСАВА,  фота Наталлі ЧАРНІЧЭНКІА.
Надрукавана ў №57 ад 22.07.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *