Доска почёта Шумилинского района: Елена Красовская

Актуалии Образование

Дзецям павінна быць цікава
Галоўнае месца ў працоўнай біяграфіі Алены Мікалаеўны Красоўскай займае Шумілінскі дзіцячы сад №1. Яму яна прысвяціла цэлых 35 год свайго жыцця. Колькі выпускаў адбылося за гэтыя гады, яна не падлічвала, але разумее, што багата, асабліва калі бачыць, як яе выхаванцы вядуць ужо сваіх дзетак.
За любоўю дзяцей і павагай бацькоў стаіць вялікая работа педагога вышэйшай катэгорыі. Сама яна сціпла адмаўляе свае заслугі. Кажа, што многае ёй дала школа былога кіраўніка ўстановы Л. С. Антаноўскай, заснаваная на дысцыплінаванасці, патрабавальнасці да сябе. Гэтыя прынцыпы Алена Мікалаеўна дапоўніла яшчэ адным: дзецям павінна быць цікава – цікава гуляць, цікава вучыцца. А для гэтага трэба зацікавіцца самой і ўвесь час расці, што яна і робіць. Яна ўвесь час асвойвае праграмы паглыбленага развіцця, распрацоўвае іх сама. Ёй аднолькава паспяхова ўдаецца зацікавіць дзяцей выяўленчым мастацтвам і сюжэтна-ролевымі гульнямі, чытаннем і матэматыкай. І ёй кожны дзень цікава ісці на работу, чаго напярэдадні Свята настаўнікаў яна жадае ўсім педагогам.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №77 ад 30.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *