Виктор Шульгат и Артём Бондаренко пошли в офицеры

Актуалии Молодёжь Общество

Афіцэры з ваеннай кафедры
“Пасля вучобы на ваенных кафедрах грамадзянскіх ВНУ  маладым людзям прысвойваецца вайсковае званне “лейтэнант” і яны залічваюцца ў запас, – расказвае начальнік адасобленай групы аб’яднанага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. М. Собін. – Афіцэры могуць па ўласным жаданні пайсці служыць ва Узброеныя Сілы, ці іх могуць прызваць на службу на адзін год па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу ва Узброеныя Сілы”. У ліпені гэтага года такі ўказ выйшаў”.
Афіцэрскі састаў беларускай арміі папоўняць два нашы землякі, якія сёлета закончылі ВНУ, – Віктар Шульгат са Слабады і Арцём Бандарэнка з Обалі.
Віктар Шульгат закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Арцём Бандарэнка – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. “Нават калі б не Указ Прэзідэнта, абавязкова пайшлі б служыць, – прызналіся хлопцы. – Пасля заканчэння раённай гімназіі (дарэчы, Віктар і Арцём жылі у адным пакоі, – аўт.) думалі стаць афіцэрамі, але па розных прычынах не абралі ваенныя ВНУ”.
Лейтэнанты Віктар Шульгат і Арцём Бандарэнка ўжо прыступілі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Віктар служыць у галоўным цэнтры забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій Узброеных Сіл ў Мінску, Арцём – у 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе ў Віцебску.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №81 ад 14.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *