Итоги очередной коллегии райсельхозпрода

Актуалии Сельское хозяйство

Прыкласці да фермаў гаспадарскую руку
На мінулым тыдні адбылася чарговая калегія райсельгасхарчу, на якую былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі, ветурачы і эканамісты сельгаспрадпрыемстваў, работнікі райветстанцыі. Актыўны ўдзел у калегіі прыняў старшыня райвыканкама А. І. Снараў.
Удзельнікі калегіі наведалі некалькі фермаў “Шумілінскага райаграсэрвісу”. Бачна было, што спецыялісты гаспадаркі і жывёлаводы рыхтаваліся да сустрэчы гасцей. Напрыклад, у кароўніках на ферме Светласельская і Паратоўка было прыбрана, для дэзынфекцыі і паляпшэння мікраклімату ўздоўж праходаў замацаваны яловыя лапкі. Але ж за гэтай работай ці то забыліся прыбраць вакол фермаў, ці то “вока замылілася” і не бачыць, дзе “адрасы непрыгажосці”. Самае цікавае, што ў большасці выпадкаў не патрэбны дадатковыя грошы для навядзення парадку, дастаткова толькі некалькі гадзін работы, каб, напрыклад, разабраць старыя загарадкі для жывёлы на ферме Паратоўка ці адрамантаваць вароты на ферме Залужжа. Крыху больш работы на ферме Баёўка – тут трэба гравіем засыпаць пад’язныя шляхі, каб не буксаваць у бездарожжа.
Практычна на кожнай ферме “Шумілінскага райагарсэрвісу” старшыня райвыканкама зрабіў аднолькавыя заўвагі: уцяпліць дзверы, вокны, а таксама воданапорныя вежы, што знаходзяцца побач, зрабіць выгульныя пляцоўкі для жывёлы, кожны дзень выганяць кароў і цялят на прагулкі. І паўсюль навесці элементарны парадак. Ніводная ферма райаграсэрвісу, адзначыў кіраўнік раёна, не павінна быць рэарганізавана. Тым больш, што памяшканні тут нядрэнныя. Засталося толькі прыкласці рукі. І станоўчыя прыклады гэтаму ёсць: на маленькую ферму Залужжа летась паставілі дзве групы першацёлак, і надоі зараз складаюць 7,4 кг на карову (па раёне 6,4 кг).
Такая выязная калегія была не першай у раёне за гэты год. Кіраўнікі і спецыялітсы галіны былі ў  КУСГП “Ульскі”, Сіроцінскі”, “Мішневічы”, наведалі ААТ “Ляжні”, “АграБаравінка”, “Прыазёрны мір”. Трэба адзначыць, што ўсе вышэй названыя гаспадаркі былі лепш падрыхтаваныя да калегіі, чым райаграсэрвіс: пабудавалі прафілакторыі для цялят, пафарбавалі абсталяванне, навялі парадак вакол пабудоў. Кіраўнік раёна быў незадаволены адсутнасцю парадку вакол фермаў райаграсэрвісу і паставіў за яго адзнаку “нездавальняюча”.
Вынікі калегіі падвёў першы намеснік началь-ніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў. Андрэй Аляксандравіч прааналізаваў вынікі работы жывёлагадоўлі за студзень-кастрычнік гэтага года. За гэты перыяд у раёне надаілі 2440 кг малака на карову (98,5% да мінулагодняга ўзроўню). За кастрычнік вынікі крыху лепшыя – 225 кг на карову (летась было 220 кг). Па надоях усе гаспадаркі, акрамя “АграБаравінкі”, “Прыдзвінскага” і “Лаўжанскага”, крыху плюсуюць у параўнанні з мінулым годам. Але гэты “плюс” мог бы быць і значна большым. Працаваць ёсць на чым, адзначыў Андрэй Аляксандравіч: і па якасці малака, і па догляду за жывёлай, і па асемяненні кароў і цёлак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



1 комментарий по теме “Итоги очередной коллегии райсельхозпрода

  1. Прыкласці гаспадарчую руку… Дапрыкладаліся! Чаму ж не пішаце, што Шумілінскі райаграсэрвіс трапіў у спіс банкрутаў, да астатніх гаспадарак, за выключэннем «Радніка», будзе прыменена дасудовае аздараўленне? Гэта што – дзяржаўная тайна або засакрэчана? Тым больш, што выдадзены адпаведны загад кіраўніка Савета Міністраў. Цікава, як жа будзе аздараўляцца сельская гаспадарка? Не шкодзіла б напісаць, давесці да нас, чытачоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *