Доска почёта Шумилинского района: Валерий Шедько

Актуалии Людзі і лёсы

“Вёска – гэта маё”
Прозвішча  Валерыя Віктаравіча Шэдзько, механізатара СФГ “Раднік”, не першы раз  занесена на раённую Дошку гонару. За 20 год працы Валерый Віктаравіч зарэкамендаваў сябе адказным і надзейным работнікам, які працуе  шчыра і сумленна.
“Вёска – гэта маё, – упэўнена сцвярджае В. В. Шэдзько. – Любоў да сялянскай працы ў мяне ад бацькі, ён працаваў механізатарам і навучыў мяне азам сялянскай працы, прывіў любоў да тэхнікі. Зямлю трэба любіць, яна гэта адчувае – і аддзяквае шчодрым ураджаем”.
Працуе Валерый Віктаравіч і на сяўбе, і нарыхтоўцы кармоў, і на жніве. Як сам кажа, з ранку і да цёмнага. Але гэта работа яму ў радасць. І хай яна цяжкая, але, галоўнае, прыносіць радасць: “Гэта задавальненне – бачыць, як роўнымі радамі кладзецца зерне ў барозны падчас сяўбы, адчуваць духмяны  пах свежаскошанай травы. А як душа радуецца налітаму спеламу коласу!”.
Зразумела, што, каб кожны дзень з вясны да восені працаваць “з ранку да цёмнага”, неабходна надзейнасць тэхнікі, якая ў першую чаргу, залежыць ад механізатара. “На трактары МТЗ-3022 працую каля пяці гадоў, – расказвае В. В. Шэдзько. – Калі тэхніку берагчы, то яна будзе спраўна працаваць”. У Валерыя Віктаравіча абавязковае правіла: узімку пераглядзець тэхніку, падрамантаваць.
Пасля рабочага дня Валерыя Віктаравіча дома чакаюць жонка, дачка і два сыны. Дарэчы, гады два назад сям’я атрымала ад гаспадаркі новы дом.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *