Начало лета всегда вызывает всплеск несчастных случаев на воде и не только… Чтобы отдых не стал трагедией.

Безопасность Здоровье Общество

За кожным адпачываючым міліцыянера не прыставіш
Пачынаецца сезон водпускаў і масавага адпачынку. Менавіта ў гэты перыяд ускладняецца крымінагенная і дарожная абстаноўка, пажаранебяспечная сітуацыя. У сувязі з гэтым супрацоўнікі РАУС праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне гібелі людзей у час адпачынку, папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў.
Аднак бяспека чалавека і ягонай маёмасці ў першую чаргу залежыць ад асабістай уважлівасці. А яе, на жаль, многім не стае. Як паказала практыка мінулага года, на тэрыторыі нашага раёна патанулі людзі з-за таго, што не прытрымліваліся элементарных правілаў бяспекі. А за кожным адпачываючым на возеры міліцыянера не прыставіш.
Каб сёлета ў раёне не адбылося трагічных выпадкаў, хочацца яшчэ раз нагадаць: нельга купацца ў забароненых месцах на рэчках і азёрах, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон, распіваць спіртныя напіткі і купацца ў нецвярозым выглядзе, падплываць блізка да лодак і іншых плавальных сродкаў. У мэтах бяспекі нельга скакаць у ваду з катэраў і прычалаў, плаваць на дошках ці аўтакамерах, падаваць ілжывыя сігналы трывогі, пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду.
Асабліва хочацца звярнуць увагу на тое, што ў вадаёмах нельга мыць бялізну і купаць жывёлу. Катэгарычна забараняецца мыць машыны паблізу вадаёмаў.
Супрацоўнікі РАУС будуць рэгулярна праводзіць рэйды ў месцы масавага адпачынку людзей, ахоўваць грамадскі правапарадак. Але і самі людзі не павінны заставацца абыякавымі. Калі нават выпадкова вы сталі сведкамі нейкага правапарушэння, пазваніце ў РАУС 102 або 4-10-02.
А. КАЗЛОЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.

Папярэджаны — значыць выратаваны —
агульнавядомая аксіёма, якой кіруюцца ў таварыстве па ратаванні на водах.
Перад пачаткам купальнага сезона не лішнім будзе нагадаць аб правілах паводзінаў у зонах адпачынку каля вады і на вадзе. Звернем увагу на лічбы.
За 2010 год на водах нашай краіны цярпелі бедства 1104 чалавекі, па Віцебскай вобласці — 339 чалавек, сярод іх 37 непаўналетніх. Выратавана 115 чалавек, сярод іх 23 непаўналетнія.
Патанулі 224 чалавекі, у тым ліку 14 дзяцей. У параўнанні з 2009 годам колькасць патануўшых вырасла на 76 чалавек.
У Шумілінскім раёне ў 2010 годзе зарэгістраваны 1 трагічны выпадак.
Трэба адзначыць, што большасць усіх патапленняў па вобласці адбылося па прычыне алкагольнага ап’янення (144). На другім месцы – парушэнне мер бяспекі і правілаў паводзін на вадзе і льду (44). Сярод асноўных прычын гібелі людзей на ва-дзе і льду з’явіліся і такія, як прыступы розных захворванняў (4), асабістая неасцярожнасць (9), самапатапленне (3), недагляд бацькоў і дарослых (5), няўменне плаваць (4), па невядомых прычынах (11).
На водах церпяць бедства як дзеці ва ўзросце да 6 гадоў, так і пенсіянеры, якім за 60.
У асноўным людзі гінуць, калі купаюцца (149), пры падзенні ў ваду (33), пры катанні на розных плаўсродках (2), пры рыбнай лоўлі з лодак (6), пры рыбнай лоўлі з берага (9), на падлёднай рыбалцы (2), пры самапатапленні (3), пры выратаванні чалавека, які церпіць бедства (3), пры незразумелых абставінах (11). Самая вялікая колькасць няшчасных выпадкаў прыходзіцца на летнія месяцы.
За бягучы перыяд на водах Віцебскай вобласці патанула 13 чалавек. У Шумілінскім раёне трагічных выпадкаў, на шчасце, не зарэгістравана.  Хочацца верыць, што іх увогуле не будзе. Трэба іх папярэдзіць, быць асцярожнымі.
С. ДРОЗД, старшыня раённай арганізацыі ратавання на водах.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *