Дэкрэт №3: каму, колькі і калі плаціць падатак «за дармаедства

Актуалии Общество Экономика

Дэкрэт №3: каму, колькі і калі плаціць падатак «за дармаедства»

Да нядаўняга часу «лістамі шчасця» ў народзе называлі лісты, якія прыходзілі па пошце парушальнікам хуткаснага рэжыму, “злоўленым” на дарогах камерамі відэафіксацыі. З выхадам Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” такімі “лістамі шчасця” назвалі і  лісты аб уплаце падатку за дармаедства.
“Паведамленне на ўплату збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015 год, – вось так правільна называецца ліст, – зазначыла начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне Алена Мужава. – У канцы лістапада работнікамі раённай падатковай інспекцыі было адпраўлена па гібрыднай  пошце (заказныя з паведамленнем)  310 такіх паведамленняў патэнцыяльным плацельшчыкам збору. Гэта першы этап работы па рэалізацыі Дэкрэта. Наступная партыя будзе адпраўлена ў снежні”.
Улічваючы актуальнасць пытання, сёння мы нагадаем асноўныя моманты дакумента, раскажам, каму, колькі і калі плаціць падатак.

На каго распаўсюджваецца Дэкрэт?
Дэкрэт выдадзены з мэтай стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выкарыстання імі канстытуцыйнага абавязку па ўдзеле ў фінансаванні дзяржрасходаў.
Плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржрасходаў прызнаюцца працаздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў краіне і якія не ўдзельнічаюць ці ўдзельнічаюць у такім фінансаванні менш за 183 каляндарныя дні ў годзе.

Які памер збору?
20 базавых велічынь. За 2015 год сума збору складае 360 рублёў (3 мільёны 600 тысяч недэнамінаваных рублёў).

Хто вызваляецца ад уплаты збору?
Моладзь да 18 год.
Пенсіянеры па ўзросце.
Інваліды (незалежна ад групы), нават калі сталі імі ў 2016 годзе.
Недзеяздольныя грамадзяне, нават калі сталі імі ў 2016 годзе.
Грамадзяне, якія прыехалі ў Беларусь для пастаяннага пражывання пасля 31 сакавіка.
Грамадзяне, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі краіны менш за 183 каляндарныя дні.
Грамадзяне, якія знаходзіліся за межамі РБ больш за 183 дні пры наяўнасці адпаведнага пацвярджэння (штампа ў пашпарце; даведкі з месца работы аб рэжыме і часе работы; рэгістрацыі па месцы жыхарства; працоўнага дагавора, калі ў ім агавораны рэжым работы, і інш.).
Грамадзяне, якія заплацілі ў 2015 годзе падатак не менш за 20 БВ. Калі падаходны падатак  быў заплачаны ў меншым памеры, давядзецца заплаціць збор на суму розніцы.
Іншыя катэгорыі грамадзян.

Дзеянні грамадзян пасля атрымання паведамлення.
На працягу 30 дзён з моманту атрымання паведамлення грамадзянін прадастаўляе ў падатковы орган (можна і праз афіцыйны сайт МПЗ РБ) дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы альбо на змяншэнне сумы ў сувязі з выплатай падатковага падатку ў 2015 годзе. Пры адсутнасці пацвярджальных дакументаў грамадзянін павінен заплаціць збор.
Што прадугледжана за няўплату збору?
Адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 2 да 4 БВ альбо адміністрацыйны арышт ад 3-х сутак з прыцягненнем да грамадска-карысных работ. Грамадзянін, які адбывае адміністрацыйнае спагнанне ў выгля-дзе адміністрацыйнага арышту, прызнаецца выканаўшым абавязак па выплаце збору. Ён плаціць толькі за ўтрыманне пад арыштам.
Да слова. 12 фізічных асоб нашага раёна добраахвотна заплацілі падатак да 1 ліпеня, скарыстаўшыся прадастаўленай Дэкрэтам 10%-й скідкай. Сума аднаго падатку склала 3 мільёны 80 тысяч недэнамінаваных рублёў.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №96 ад 09.12.2016 г.



8 комментариев по теме “Дэкрэт №3: каму, колькі і калі плаціць падатак «за дармаедства

  1. Артыкул 41. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць права на выбар прафесіі, роду заняткаў і работы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.
    Дзяржава стварае ўмовы для поўнай занятасці насельніцтва. У выпадку незанятасці асобы па не залежных ад яе прычынах ёй гарантуецца навучанне новым спецыяльнасцям і павышэнне кваліфікацыі з улікам грамадскіх патрэбнасцей, а таксама дапамога па беспрацоўі ў адпаведнасці з законам.
    Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дагавораў (пагадненняў) і права на забастоўку.
    Прымусовая праца забараняецца, акрамя работы або службы, якая вызначаецца прыгаворам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы.
    Принудительный труд запрещен!!!! Интересно как это сочетается с :»Адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 2 да 4 БВ альбо адміністрацыйны арышт ад 3-х сутак з прыцягненнем да грамадска-карысных работ. Грамадзянін, які адбывае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, прызнаецца выканаўшым абавязак па выплаце збору. Ён плаціць толькі за ўтрыманне пад арыштам.» Получается административный кодекс главнее Конституции?!
    P.S.И на последок вопрос редакции:»Сколько же все-таки в районе создано рабочих мест, на конец года? И как идёт сокращение штата испалкома до 50%?» Когда об этом будет освещено в вашей газете?Решения президента никто не отменял!

  2. 1. Артыкул 56. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

    Плаці падаткі і можаш не працаваць.

    2. Поўная і афіцыйная інфармацыя пра колькасць створаных працоўных месцаў будзе надрукавана пасля справаздачы райвыканкама на сесіі раённага Савета дэпутатаў ў канцы снежня.

    3. Пра якія рашэнні Прэзідэнта пра скарчэнні штатаў райвыканкама вы кажаце? Калі ласка, паведаміце нумар і дату дакумента.

  3. 1. Артыкул 56. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў.

    Плаці падаткі і можаш не працаваць.

    Любой человек покупая товар в магазине уже платит по полной налог. НДС заложен изначально и он не маленький. Так что предъявлять налоговой людям по сути нечего. Чек им в зубы от покупки товара и пусть возрадуются счастью.

  4. Часть комментария удалена

    Я 7 лет белорусский ТУНЕЯДЕЦ и этим ГОРЖУСЬ.Родина там где твой ТРУД ценят и тобою руководят предприимчивые деловые люди….а платить подать армии дармоедов в галстуках в наше время просто глупо когда ты реально молод…а белорусскую пенсию при Вашей жизни можно просто и не дождаться…жду письма…потому что ПОЛКОВНИКУ НИКТО НЕ ПИШЕТ…

  5. По поводу:
    3. Пра якія рашэнні Прэзідэнта пра скарчэнні штатаў райвыканкама вы кажаце? Калі ласка, паведаміце нумар і дату дакумента.
    Редакция, если вы не следите за происходящим за стенами редакции, то для вас довожу информацию. О сокращении штатов испалкомов на 50%, было предложено нашим президентом на всебеларуском собрании,п оказаному по центральным СМИ, можете найти этот документ если до сих пор не удосужились. Я президенту верю, и не думаю что он бросает слова на ветер. Так что редакция, потрудитесь найти номер и дату документа и предоставить на всеобщее обозрение. А по поводу рабочих мест, если они созданы, укажите адреса этих мест , а не голые цыфры, я думаю вашим читателям это будет очень интересно. Так что редакция, рабооотайте, я же не зря плачу налоги, из которых вам зарплата начисляется. Удачи!

  6. «было предложено»
    Вы правы, после собрания вопросом сокращения госслужащих занялись Администрация Президента и соответствующие службы, по сообщениям центральных СМИ было несколько совещаний у главы государства о различных формах данной реформы. Но окончательного решения пока не принято. Официальных сообщений не было.

  7. Редакция! Спасибо за ответ!Вот видите, не зря мной поднимался этот вопрос! Интересно, будет ли у этой реформы логическое завершение, Тогда будет понятно прислушивается Администрация Президента к словам президента или нет.При ныне «снятом» руководителе Администрации, видимо ни чего не делалось. Посмотрим что будет дальше происходить.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *