Сотрудники Шумилинского РОВД провели благотворительную акцию «Милиция — детям»

Актуалии Общество

“Міліцыя – дзецям”

Падчас навагодніх святаў і Каляд супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў правялі дабрачынную акцыю “Міліцыя – дзецям”. З навагоднімі падарункамі і віншаваннямі завіталі ў апякунскія сем’і і дзіцячы прытулак.
Прыход людзей у міліцэйскай форме ніколькі не напужаў родных братоў з Обалі Рычарда і Арсенія Буткусаў – у руках дарослых былі навагоднія падарункі. Вось ужо трэці год хлопчыкі выхоўваюцца ў апякунскай сям’і, клопат па іх доглядзе і выхаванні ўзяла на сябе бабуля Надзея Іванаўна Кібакова. “Калі ў нашай сям’і здарылася трагедыя і дачку пазбавілі бацькоўскіх правоў, нават не стаяла пытанне, каб маіх унукаў аддаць у дзіцячы дом, – расказала жанчына. – Адразу забрала хлопчыкаў да сябе, аформіла апякунства. Выхоўваць унукаў мне дапамагае муж Мікалай Анатольевіч Ласкуноў”.
Шасцігадовы Арсеній і чатырохгадовы Рычард, жвавыя і актыўныя хлопчыкі, з задавальненнем расказалі начальніку РАУС Аляксандру Дзмітрэнку і старшаму інспектару інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алене Селязнёвай вершы пра Новы год. І няважна, што дарослыя дзядзі і цёці былі не казачнымі персанажамі, яны ж усё роўна прынеслі падарункі – цукеркі і кніжкі, а, значыць, радасць і свята.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *