На рабочем совещании в Шумилинском райисполкоме: быть готовыми к сильным морозам

Актуалии Власть

Быць у поўнай гатоўнасці да  моцных маразоў

Першая рабочая нарада, якую правёў у 2017 годзе старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, была прысвечана бягучым пытанням жыцця раёна.
Улічваючы прагноз надвор’я, які абяцае наступленне сапраўдных калядных маразоў (сіноптыкі абяцаюць зніжэнне тэмпературы да -22..-25 градусаў), кіраўнік раёна падкрэсліў неабходнасць поўнай гатоўнасці да экстрэмальнага надвор’я: падрыхтаваць да нізкіх тэмператур тэхніку, памяшканні, неабходнае абсталяванне, асабліва там, дзе ўжо здараліся з-за гэтага розныя надзвычайныя здарэнні. Будзе не лішнім кожнаму кіраўніку асабіста ўпэўніцца ў “баявой гатоўнасці” арганізацый.
На нарадзе былі падведзены вынікі дабрачынных і культурных мерапрыемстваў, якія прайшлі з нагоды святаў. Бягучы тыдзень таксама будзе насычаны каляднымі падзеямі.
Кіраўнікі асобных службаў, ад якіх залежыць жыццезабеспячэнне насельніцтва раёна, паведамілі пра сітуацыю па сваіх накірунках. У прыватнасці, галоўны урач ЦРБ Канстанцін Баканаў расказаў пра сітуацыю з захворваемасцю на прастудныя хваробы, начальнік РАУС Аляксандр Дзмітрэнка далажыў пра стан правапарадку ў раёне, начальнік РАНС Андрэй Сасновіч паведаміў пра сітуацыю з пажарамі. Дарэчы, навагоднія святы прайшлі ў раёне адносна спакойна, ніякіх істотных здарэнняў не адбылося.
Старшыня райвыканкама запатрабаваў падтрымліваць парадак у кожнай арганізацыі і на вуліцах населеных пунктаў раёна, тым больш, што чакаецца пагаршэнне метэасітуацыі. Былі разгледжаны іншыя аператыўныя пытанні работы раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №1 ад 04.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *