Шумилинская милиция не забывает о своих ветеранах

Общество

“Увага – ветэранам”
У канцы мінулага года на агульным сходзе афіцэраў раённага аддзела ўнутраных спраў было вырашана правесці дабрачынную акцыю “Увага – ветэранам”.
Першы этап акцыі стартаваў перад Нараджэннем Хрыстовым. Дэлегацыя міліцыянераў на чале з начальнікам РАУС Аляксандрам Дзмітрэнкам завітала да ветэранаў працы, каб павіншаваць са святам і ўручыць абанемент на падпіску ведамасных перыядычных выданняў.
Былому начальніку міліцыі Міхаілу Барадаўку аформілі паўгадавую падпіску на часопіс “Міліцыя Беларусі”, былому начальніку ДАІ Аляксандру Шарафутдзінаву – на газету “На варце”,  былому супрацоўніку аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Юрыю Лінкевічу – на газету УУС Віцебскага аблвыканкама “02”.
У рамках афіцэрскай акцыі “Увага – ветэранам” запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння міліцыі, ушаноўванне юбіляраў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №3 ад 10.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *