Два диплома привезли шумилинские школьники с областной олимпиады

Образование

Абласная алімпіяда: Два дыпломы трэцяй ступені

На мінулым тыдні ў Віцебску прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, на якім гонар нашага раёна згодна з выдзеленымі квотамі абаранялі 7 пераможцаў раённай алімпіяды. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Талстая, на рахунку нашых вучняў два дыпломы трэцяй ступені.
Так,  дыплом трэцяй ступені па вучэбным прадмеце “біялогія” паклаў у сваю немалую скарбонку ведаў і старання адзінаццацікласнік Слабадской д/с-СШ Сяргей Пусянкоў (настаўнік У. У. Траццякоў). Дыплом такога ж рангу прывезла з абласной алімпіяды і вучаніца 10 класа раённай гімназіі Кацярына Гарохава, якая паказала вельмі годныя вынікі па прадмеце “беларуская мова і літаратура” (настаўнік А. У. Васілеўская).
Па словах А. Талстой, вось ужо некалькі год запар шумілінцы ўпарта прывозяць з вобласці па 2-3 дыпломы. “А калі браць наогул, наша каманда паказала нядрэнныя вынікі, – зазначыла Аксана Генадзьеўна, – некаторыя крыху не дацягнулі да прызавых месцаў. Зразумела, што канкурэнцыя на падобных мерапрыемствах вельмі высокая. А ўдзел у такіх алімпіядных іспытах дае стымул для далейшай работы і вучобы, да пастаноўкі новых задач і новых планак як вучням, так і настаўнікам-прадметнікам”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №6 ад 20.01.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *