“Віцебскія віртуозы” выступілі ў Шуміліне

Актуалии Культура Общество

“Віцебскія віртуозы” выступілі ў Шуміліне

Актэт балалаек “Віцебскія віртуозы” Віцебскай абласной філармоніі сабраў поўную глядацкую залу Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў на сваё выступленне, якое адбылося 9 лютага. Жадаючых было столькі, што прыйшлося нават падстаўляць дадатковыя крэслы.
Гэты праект унікальны, адзіны такі ў свеце. Актэт быў створаны ў 1973 годзе Заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Шафранавай. За “Віцебскімі віртуозамі” даўно замацавалася слава “візітнай карткі” Віцебска, яго “жамчужыны”.
Асаблівасцю калектыву з’яўляецца па-сапраўднаму аркестравае гучанне, якое дасягаецца за кошт па-майстэрску зробленых інструментовак і складанейшых партый для ўсіх інструментаў.
Віцебскія балалайкі карыстаюцца поспехам за межамі нашай краіны, калектыў з’яўляецца пераможцам шматлікіх творчых конкурсаў. І выйшаўшы на шумілінскую сцэну, музыкі паказалі ўсё, на што здатныя, акунуўшы гледача ў чароўны свет музыкі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *