В школах прозвенел последний звонок

Актуалии Образование

Дзяцінства махне рукой
Учора ва ўсіх школах раёна адбылося свята апошняга званка. На ўрачыстую лінейку яно паклікала і 26 выпуск-нікоў Шумілінскай раённай гімназіі.
Павіншаваць выпускнікоў з пачаткам дарослага жыцця завіталі на свята начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч, спецыяліст аддзела адукацыі А. В. Налецкая.
Хлопцы і дзяўчаты адзінаццатых класаў. На іх тварах усмешкі. Але ў той жа час закрадваецца і смутак – больш не паўторыцца школьнае жыццё. Дзяцінства махне рукой і развітаецца назаўсёды… Выпускнікі азіраюцца на школьныя гады і кажуць дзякуй сваім настаўнікам, выхавальнікам, дзяцінству, якое падарыла сяброў, першае каханне, навучыла самаму галоўнаму…
Выпускнікі на парозе дарослага жыцця. Наперадзе – школьныя экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне, паступленне ва ўніверсітэты і каледжы. І некаторыя з вы-пускнікоў шчыра пазайздросцілі малодшым школьнікам, у якіх наперадзе яшчэ шмат школьных званкоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Усе кветкі выпускнога маю
Шумілінская сярэдняя агульна-адукацыйная школа сёлета адпраўляе ў самастойнае жыццё 69 вучняў адзінаццатых, і дае права атрымліваць сярэднюю спецыяльную адукацыю ці працягваць вучобу ў дзесятым 73-м  вучням дзявятых класаў.
Са святам іх віншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, дырэктар школы М. З. Сямёнаў, настаўнікі Н. У. Лузгіна і Л. П. Шарава.
Як заўсёды, абяцанні быць добрымі пераемнікамі ў школьных справах, давалі выпускнікам першакласнікі. У сваю чаргу, выпускнікі дзякавалі сваім цярплівым і мудрым настаўнікам, дарылі ім усе кветкі выпускнога маю.
Дзяліліся юнакі і дзяўчаты праз спецыяльна складзеныя да свята вершы і песні ўражаннямі ад праведзеных у сценах роднай школы цудоўных адзінаццаці гадах. Потым падарылі кніжкі малышам і правялі з імі сімвалічны абмен: “медалёў выпускніка” на “паштоўкіі-званочкі”.
Шчымліва сціснуў сэрцы апошні званок, які далі выпускнікам вучань 11 “А” Вячаслаў Зайцаў і першакласніца Ліза Буракевіч.
А на развітанне першакласнікі намалявалі мелам на асфальце партрэты старэйшых сяброў, якія вось-вось назаўсёды расстануцца са школай.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *