Шумилинским дорожникам работы более чем достаточно

Актуалии Экономика

Першымі выйшлі на дарогі

Самыя актуальныя навіны для дарожнікаў – гэта навіны надвор’я. І калі нам яго сюрпрызы могуць толькі сапсаваць настрой, то ў іх ад надвор’я залежаць тэмпы і стратэгія работ. А работ гэтых, як мы разумеем, у работнікаў дарожнай службы зараз больш чым дастаткова.
“Зараз мы ліквідуем крытычную ямкавасць, грэйдзіруем дарогі, высякаем кустоўе, фарбуем дарожныя знакі, карацей, займаемся добраўпарадкаваннем”,  – адказвае начальнік ДРБУ №204 Руслан Насцюшкін на пытанне пра вясновыя клопаты. Гэта зіма з яе частымі перападамі тэмператур сур’ёзна прыпсавала нашы і без таго небездакорныя дарогі, але варта заўважыць, што наша ДРБУ адным з першых у вобласці ўзялося за работу па добраўпарадкаванні дарожнага пакрыцця пасля зімы. Хаця начальнік і разумее, што сапраўдная вясна яшчэ не ўсталявалася, і непрадказальнасць надвор’я яшчэ можа скарэктаваць планы. Для таго, каб далікатныя вясновыя дарогі менш турбавалі, аблвыканкамам прынятае рашэнне аб увядзенні часовага абмежавання руху транспартных сродкаў, самаходных машын пры іх руху па мясцовых аўтамабільных дарогах агульнага карыстання. Такое абмежаванне дзейнічае з 10 сакавіка па 25 красавіка.
Калі ж гаварыць пра больш глабальныя праекты дарожнікаў, то зараз прадпрыемства займаецца будаўніцтвам лясной дарогі Міхалова-Дубовікі, якое будзе доўжыцца да жніўня гэтага года. Каштарысны кошт праекта – 750 тысяч рублёў. Таксама сёлета будзе праведзены цякучы рамонт некалькіх участкаў дарогі Обаль-Лявонава-Мішкавічы-Ляжні, 900 метраў дарогі на гэтым участку (у раёне аграгарадка Кардон) чакае капітальны рамонт. На гэта будзе патрачана 300 тысяч рублёў – грошы з транспартнага падатку.
Апроч гэтага дарожнікі разлічваюць на аб’ёмы работ у Полацку, які будзе добраўпарадкавацца да Дня пісьменнасці, у пасёлку Копысь Аршанскага раёна, падзяліўся планамі начальнік.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №23 ад 21.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *