9 мая — День Победы

Актуалии

Са святам Вялікай Перамогі!

Шаноўныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы! Дарагія жыхары Шуміліншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім святам – 72-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Велічнасць і гістарычная значнасць Дня Перамогі не гасне з гадамі. Для нас ён з’яўляецца бессмяротным сімвалам подзвігу воінаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Айчыны.
Вялікая Айчынная вайна была самым страшным і цяжкім выпрабаваннем з усіх, якія калісьці перажыла беларуская зямля. Наша рэспубліка першай адчула на сабе ўдар фашысцкай арміі і прыняла самы актыўны ўдзел у адбіванні варожай агрэсіі.
Сваіх лепшых сыноў і дачок беларуская зямля адправіла на фронт, у агні пажараў палыхалі яе гарады і вёскі. На акупаванай тэрыторыі быў уведзены бязлітасны рэжым гвалту. У першыя дні вайны ў Беларусі шырока разгарнуўся партызанскі і падпольны рух супраціўлення, актыўнымі ўдзельнікамі якога былі і жыхары Шуміліншчыны. Шлях да Перамогі быў доўгі і цяжкі. Наша рэспубліка панесла незаменныя страты.
Сёння мы глыбока шануем памяць пра загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, радуемся спакою на нашай зямлі, высока цэнім мір і незалежнасць, клапоцімся пра тых, хто заваяваў Вялікую Перамогу.
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх з Днём Перамогі. Ад усёй  душы жадаюць вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, радасці і шчасця. Міру, стабільнасці і працвітання нашай Айчыне.

Надрукавана ў №35 ад 05.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *