ОАО «Лежни» в числе лидеров заготовки кормов

Актуалии Сельское хозяйство

Не ўпусціць час
У мінулым годзе ААТ “Ляжні” сустрэла зімова-стойлавы перыяд з вялікім запасам кармоў. Стараюцца ў гаспадарцы не ўпусціць часу і ў гэтым годзе: на 15 чэрвеня скасілі 83,3% да плана травы на 475 гектарах.
Травы выраслі нядрэнныя. Першы ўкос даверылі вопытным механізатарам Аляксандру Іваноўскаму і Міхаілу Белавусаву. Хлопцы тутэйшыя, калісьці іх бацькі шчыравалі тут. Моладзь не падводзіць, перавыконвае нормы больш як у тры разы, – скошваюць за дзень больш як па 25 гектараў травы. Добра працуе на прэс-падборшчыку Сяргей Журлоў.
У гэтыя спякотныя дні дырэктар гаспадаркі В. В. Яцко паспявае пабываць і ў майстэрні, і на палетках, дзе працуе кормаўборачная тэхніка, і ля сянажных траншэй (іх закладзена шэсць). “Галоўная наша задача – нарыхтоўваць якасныя кармы, – лічыць Валянціна Васільеўна. – Стараемся матэрыяльна заахвоціць механізатараў. Распрацоўваем умовы спаборніцтваў. На падворак механізатараў бясплатна прывозім сена і салому. У канцы касавіцы кожны, у каго няма дысцыплінарных парушэнняў, атрымае яшчэ і прэмію. А ў канцы жніва – зерне”.
Сухое надвор’е на руку корманарыхтоўшчыкам. Аднак аграрыі спадзяюцца на дажджы: без іх не будзе шчодрага другога ўкосу.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №45 ад 17.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *