Четыреста миллионов из районного бюджета — на бесплатное питание для детей

Общество Семья

Сотні мільёнаў – на харчаванне дзяцей
Маладым бацькам не трэба расказваць пра тое, што з’яўленне ў сям’і немаўляці патрабуе далёка нежартоўных выдаткаў. Зыходзячы з гэтага дзяржава падтрымлівае тыя сем’і, дзе сітуацыя асабліва крытычная. Мы пісалі пра тое, што бацькі з невялікім даходам могуць прэтэндаваць на бясплатнае харчаванне дзіцяці да двухгадовага ўзросту. Такая магчымасць існуе з 2007 года.
Мы вырашылі пацікавіцца, як дзейнічае ўжо адпрацаваны механізм, ці ёсць змены, і якія выдаткі ідуць на такую важную справу. На нашы пытанні адказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Міронава.
Аказалася, што, сапраўды, у лістападзе мінулага года ў адпаведную праграму былі ўнесены змены. Дакладней, умовы атрымання такой дапамогі сталі больш строгімі. Цяпер у бясплатным харчаванні адмовяць і тым сем’ям, дзе бацька (ці нават проста сужыцель) не працуе ці працуе не поўны рабочы дзень. Падставай для адмовы стане і набыты аўтамабіль, турыстычная паездка за мяжу, здаваемае ў арэнду жыллё, зямельны ўчастак, які не выкарыстоўваецца для вырошчвання гародніны і іншае, што раней у разлік не бралася. У спіс дакументаў, якія неабходна аднаўляць кожныя паўгода, акрамя іншага, уваходзіць цяпер і даведка з БТІ. Усе гэтыя акалічнасці закліканы стымуляваць саміх бацькоў зарабляць грошы для ўтрымання сваіх дзяцей.
Зразумела, што без дапамогі ніяк не абыдуцца адзінокія маці, шматдзетныя сем’і. Дарэчы, тыя, каго лёс узнагародзіў тройняй, будуць атрымліваць бясплатную ежу нават без уліку даходу (на кожнага члена сям’і прыпадае менш за бюджэт пражытачнага мінімуму – 343 260 рублёў).
За мінулы год за бясплатным харчаваннем для дзяцей у сацыяльную службу  звярнуліся 272 чалавекі. На гэту справу з раённага бюджэту было выдаткавана амаль 400 мільёнаў рублёў. Ужо за гэты год за такой дапамогай звярнуліся 153 чалавекі на суму больш як 100 мільёнаў рублёў.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *