Подростки Обольской СШ сыграли в футбол с командой милиции

Образование Общество

Гулялі ў футбол з міліцыянерамі

Футбол – адна з самых любімых гульняў вучняў нашай школы. А нядаўна прайшоў таварыскі матч па футболе паміж вучнямі, якія стаяць на розных формах уліку,  і камандай РАУС.

Нашы хлопцы сур’ёзна рыхтаваліся да матча. Неаднаразова праводзіліся трэніровачныя гульні. У дзень  правядзення матча страсці на полі кіпелі нежартоўныя. Разгарэлася сур’ёзная барацьба за мяч. Ігракоў падтрымлівалі балельшчыкі. Матч завяршыўся перамогай каманды РАУС, але і нашы футбалісты былі вартыя пахвалы за свой баявы дух. Усіх удзельнікаў таварыскай сустрэчы павіншаваў намеснік начальніка РАУС А. П. Шумінскі і ўручыў нашым хлопцам салодкі прыз – торт. Варта адзначыць, што такія гульні выклікаюць вялікі інтарэс ва ўсіх вучняў: і ў гэты раз вялікі зарад станоўчых эмоцый атрымалі і тыя, хто іграў у футбол, і тыя, хто балеў.
Мы ўдзячныя за такое выдатнае спартыўнае свята супрацоўнікам міліцыі, па ініцыятыве якіх і адбыўся матч. Добра, калі ёсць нераўнадушныя да лёсаў дзяцей людзі, гатовыя знайсці час і сілы, каб прынесці дзецям радасць.
Кіра ЛІПЧАНКА, вучаніца 8 класа Обальскай СШ.
Надрукавана ў №49 ад 27.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *