Первые деньги

Актуалии Молодёжь Образование

Замест  камп’ютара  –  сталярны  цэх
Адна справа, калі табе далі грошы бацькі, каб, скажам, купіць красоўкі ці джынсы, зусім іншая – калі ты гэтыя грошы зарабіў сам. Тады яны будуць асабліва дарагія, у гэтым упэўнены Дзмітрый Аверчанка і Аляксандр Рубін (на здымку), якія вось ужо больш за месяц працуюць у сталярным цэху райбыткамбіната.  Дзмітрый пасля заканчэння дзевяці класаў вучыцца ў адным з віцебскіх каледжаў на слесара-рамонтніка,  а Аляксандр у гэтым годзе закончыў школу і паступае ў ліцэй на электраманцёра.
“Мы сябруем даўно, – расказалі хлопцы. – Летам вырашылі разам уладкавацца падзарабіць грошай. Бацькі нас падтрымалі. Такім чынам, можна сказаць, што мы прамянялі канапу і камп’ютары на работу. І задаволены сваім рашэннем, бо набылі жыццёвы і сталярны вопыт, самастойнасць, у якойсьці ступені незалежнасць і зразумелі, як нялёгка дастаюцца грошы”.
У час нашага прыходу хлопцы складвалі свежараспіленыя дошкі, у іншыя дні дапамагалі на пілараме, займаліся навядзеннем парадку, ставілі і фарбавалі бетонную агароджу. Падлеткі расказалі, што першыя дні вельмі стамляліся, прыходзілі дадому і клаліся спаць. Ну, а за месяц прывыклі да работы, загарэлі, падкачалі мышцы. Цяпер Дзмітрыю і Аляксандру не страшная любая фізічная праца.
Сваю першую зарплату хлопцы мараць патраціць на моднае адзенне. “Як толькі атрымаем грошы – адразу паедзем на рынак за абновамі”, – расказалі яны.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *