Председатель областного Совета депутатов А. Е. Атясов провёл приём граждан и встречи с избирателями в Шумилинском районе

Актуалии Президент

Председатель Витебского областного Совета депутатов А. Е. Атясов, председатель Шумилинского районного Совета депутатов И. н. Новикова, директор Слободской д/с-СШ Е. М. Пузикова и председатель Сиротинского сельисполкома О. А. Пастернакова в Слободской школе

Хочацца людзям дапамагчы
У мінулую сераду старшыня  Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў правёў шэраг сустрэч і “прамую лінію” з выбаршчыкамі раёна.
Аляксандр Ягоравіч любіць і ўмее размаўляць з людзьмі, шчыра імкнецца дапамагчы ў вырашэнні таго ці іншага пытання. Але ж, вядома, не ўсё па яго сілах і дэпутату такога ўзроўню. Тыя ж цэны, напрыклад, пра якія павяла гаворку адна з пенсіянерак, пазваніўшы на “прамую лінію”.
Так, іх крыху зацуглялі, яны ўжо не скачуць, як з лета мінулага года. Тым не менш, хваляванні адзінокай пенсіянеркі дэпутату зразумелыя: лекі дарагія, прадукты дарагія, за кватэру заплаціць трэба, за святло, за тэлефон… А тут яшчэ кажуць, перажывае жанчына, што хутка будзе толькі лічбавае тэлебачанне, а дзе грошы браць на той лічбавы тэлевізар?
А. Я. Ацясаў цярпліва супакойвае жанчыну, тлумачыць, што праграма пераходу на лічбавае тэлебачанне разлічана да 2015 года, яна будзе рэалізоўвацца паэтапна. І дзяржава не пакіне без дапамогі найбольш неабароненыя слаі грамадства, тых жа пенсіянераў. Будзе гэта дапамога ў выглядзе скідак на прыстаўкі, з дапамогай якіх можна будзе глядзець лічбавае тэлебачанне ці якіх іншых льгот, але яна абавязкова будзе.
У кожным канкрэтным выпадку старшыня абласнога Савета дэпутатаў шукае шляхі вырашэння пытання. Падчас чыста па –чалавечы хочацца дапамагчы, кажа Аляксандр Ягоравіч, але няма законных падстаў. Як, напрыклад, у выпадку з інвалідам дзяцінства 1 групы з Обальскага сельсавета, маці якога звярнулася да дэпутата. Маці разумее, што яна не вечная, і ёй баліць за будучае сына, за тое, што ён будзе рабіць адзін у бацькоўскай хаце, дзе на ўсіх хапае квадратных метраў, але няма зручнасцей, няма цёплай цэнтральнай батарэі, а ў сельвыканкаме адмовілі ў льготным жыллі, сказалі “па закону не паложана”… Гэтае пытанне тым не менш, дэпутат узяў для падрабязнага вывучэння, усё ж хочацца людзям дапамагчы.
У гэты ж дзень А. Я. Ацясаў сустрэўся з калектывам Слабадской школы. Аляксандр Ягоравіч гаварыў пра вынікі мінулага года, аналізаваў сітуацыю, расстаўляў акцэнты, адказваў на пытанні.
Задачы, якія стаялі перад вобласцю на 2011 год, былі выкананы, а па некаторых пазіцыях і перавыкананы, заявіў Ацясаў, — асабліва паспяховым год стаў для сельскай гаспадаркі. Пазбавіўшы прысутных ад разважанняў глабальнага маштабу, Аляксандр Ягоравіч гаварыў пра надзённае, пра тое, што блізка кожнаму асобна ўзятаму чалавеку.
“Усе мы ходзім у магазін, — кажа дэпутат — і нават калі я вам скажу, што за мінулы год наша зарплата ўзрасла на 180%, гэта мала каго ўразіць, бо інфляцыя за гэты ж час была і ўсе 200%. Мы гэтага не хавалі: што ёсць, тое ёсць. Аднак важна і тое, што практычна ўсё намечанае ў сацыяльнай сферы было выканана. Людзі не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі. Выплачваліся сацыяльныя дапамогі, па магчымасці павялічваліся зарплаты, ніхто не страціў месца працы. Гэта таксама важна”.
Што тычыцца 2012 года, А. Я. Ацясаў запэўніў, што па-ранейшаму будуць рэалізоўвацца ўсе сацыяльныя праграмы. 9 трыльёнаў 400 мільярдаў рублёў – бюджэт вобласці на гэты год. Дык вось, больш за 60% гэтага будзе патрачана на сацыяльную сферу.
Жыццё працягваецца і па ўсіх іншых накірунках, заўважае дэпутат. У прыватнасці, усе намаганні сёлета будуць прыкладзены для прадаўжэння капітальнага рамонту СШ №1, ужо знойдзены 700 мільёнаў для рамонту даху райбальніцы – гэта, што тычыцца менавіта шумілінскіх балючых кропак.
Слова ўзяла таксама і старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая больш прадметна спынілася на сітуацыі ў раёне.
Настаўнікі актыўна выкарысталі магчымасць агаліць свае праблемы, падзяліцца імі з дэпутатам. Ля дзіцячага садка пахілілася дрэва – трэба спілаваць; гаспадарчыя пабудовы ля шматкватэрнага жылля сталі непрыгоднымі для выкарыстання – хто павінен рамантаваць? Пра вядзенне асабістых падсобных гаспадарак, адкрыццё дадатковага аўтобуснага рэйсу на Шуміліна па суботах, рамонт калонак і якасць пітной вады – гаварылі ў гэты дзень на сустрэчы.
Варта заўважыць, што адказамі службовых асоб настаўнікі засталіся задаволеныя. А па асабістых падсобных гаспадарак, Ірына Мікалаеўна адчула мэтазгоднасць правесці асобную сустрэчу са слабадчанамі.
Аліна ПЯТРОВА. Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №11 ад 07.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *