Главное — работа, зарплата, контроль за ценами. Леонид Анфимов поставил задачи перед вертикалью Шумилинского района

Актуалии Президент Экономика

“Не канстатаваць сітуацыю, а вызначыць шляхі рашэння праблем”

У пятніцу 28 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў. У пасяджэнні бралі ўдзел старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін. На парадак дня пасяджэння былі вынесены пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выканання раённага бюджэту за першае паўгоддзе 2017 года і работа са зваротамі грамадзян за гэты ж перыяд.
З дакладам па першым пытанні выступіла выконваючая абавязкі начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан. Дакладчык адразу адзначыла, што ў цэлым па рэгіёне арганізацыямі раёна не забяспечана выкананне ключавых параметраў, устаноўленых рашэннем раённага Савета дэпутатаў №117 ад 23 снежня 2016 года. З іншых паказчыкаў, уплываючых на развіццё рэгіёна, устаноўленых Віцебскім аблвыканкамам, выканана заданне па індэксу прамысловай вытворчасці – 112,9% (заданне 109%), адсутнічае пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць, паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 21,8% (заданне мінус 10%).
За першае паўгоддзе бягучага года вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 84,4% да адпаведнага перыяду мінулага года. Пагалоўе жывёлы павялічылася на 1004 галавы (+2,1%).
Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах складае 141,3% да мінулагодняга паказчыку, у тым ліку Обальскі керамічны завод забяспечыў рост аб’ёмаў вытворчасці ў 2,7 раза, УП ЖКГ – на 7,9%.
Тэмпы рознічнага тавараабароту склалі 94,3%.
Уведзены ў строй 5 індывідуальных дамоў – 550 кв. м. жылля (32,3% ад задання). Выраслі на 55,5% аб’ёмы работ па капітальным і на 9,3% – па  бягучым рамонце.
Сярэднемесячная зарплата па раёне склала за 5 месяцаў 493,5 рубля (109,3% да 2016 года). Праблемнымі застаюцца пытанні забеспячэння дастойных заробкаў і своечасовай выплаты іх, падкрэсліла Галіна Калыхан.
Дакладчык падрабязна спынілася на пытанні стварэння новых працоўных месцаў: за паўгода іх створана 13 (гадавое заданне – 60). Плануецца да канца года адкрыццё новых вытворчасцяў ЗАТ “Сцяг індстрыялізацыі” ў Обалі, прыватных прадпрыемстваў у Шуміліне, АЗС з гандлёвым аб’ектам у Мікіцісе.
“Вынікі работы прадпрыемстваў паказалі, што прынятыя кіраўнікамі арганізацый раёна меры недастатковыя для выканання ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, і патрабуецца ліквідацыя дапушчаных адставанняў”, – падсумавала Галіна Тадэвушаўна.
Аб выкананні раённага бюджэту ў першым паўгоддзі далажыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка. У бюджэт паступіла 14192,0 тыс. рублёў, выдаткавана 13587,3 тыс. рублёў, перавышэнне даходаў над расходамі склала 604,7 тыс. рублёў. У супастаўляльных цэнах даходы ў першым паўгоддзі 2017 года знізіліся на 3,3% да ўзроўню першага паўгоддзя 2016 года. Асноўнымі падаткаплацельшчыкамі раённага бюджэту з’яўляюцца УП ЖКГ (9,1%), УП “Славянскі прадукт” (5,7%), СТАА “Вітконпрадукт” (5,4%), ПМК-70 (4,3%), ОКЗ (4,1%), райпо (3,9%).
Галоўнымі крыніцамі даходаў з’яўляюцца падаходны падатак (43%), падатак на дабаўленую вартасць (16,5%), падаткі на ўласнасць (15%).
Выдаткі бюджэту пайшлі на аддзел адукацыі, спорту і турызму (45,2%), ахову здароўя (18,1%), жыллёва-камунальную гаспадарку і жыллёвае будаўніцтва (13,8%), фізкультуру, культуру (7,3%), агульнадзяржаўную дзейнасць (8,4%), сацыяльную абарону (5,2%). 55% усіх расходаў складае заработная плата.
Алена Савельеўна падрабязна прааналізавала даходныя і расходныя артыкулы бюджэту, адзначыла дадатковыя крыніцы даходаў за кошт пазабюджэтнай дзейнасці арганізацый, аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў адзначыў, што нельга толькі канстатаваць сітуацыю, якая склалася ў рэгіёне, аддзел эканомікі райвыканкама павінен быць галоўным эканамічным штабам раёна, штодзённа адсочваць сітуацыю на прадпрыемствах, вызначаць глыбокія прычыны негатыўных з’яў, прапаноўваць і рэалізоўваць шляхі вырашэння эканамічных праблем. Леанід Васільевіч падкрэсліў ролю райфінаддзела як кантрольнага органа ў аптымізацыі выдаткаў прадпрыемстваў, якія працуюць з дзяржаўнай падтрымкай. Ён адзначыў неабходнасць канкрэтызацыі праекта рашэння па дадзеным пытанні.
Старшыня КДК Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін звярнуў увагу на неабходнасць зніжэння вытворчых затрат, наяўнасць на кожным прад-прыемстве плана мерапрыемстваў па зніжэнні выдаткаў.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў ОКЗ – Паўла Манака, ПМК-70 – Аляксея Крыўко, КУП БАН – Віктара Бабічава, якія падзяліліся сваімі метадамі павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адзначылі, што ў сучасных умовах толькі штодзённая карпатлівая праца, пошук заказчыкаў і пакупнікоў, арганізацыя новых вытворчасцяў і паслуг могуць забяспечыць стабільную работу прадпрыемстваў.
Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец прадставіла аналіз работы органаў улады са зваротамі грамадзян, заявамі аб адміністрацыйных працэдурах, які паказвае, што ў параўнанні з мінулым годам у цэлым назіраецца зніжэнне зваротаў грамадзян як у райвыканкам, так і ў вышэйшыя органы ўлады. Павышаецца аператыўнасць вырашэння большасці пытанняў, якія ставяць людзі падчас “прамых ліній”, асабістых прыёмаў, дзён работы з насельніцтвам.
Пра работу з запытамі грамадзян  на месцах расказаў старшыня Обальскага сельвыканкама Мікалай Будневіч.
Падчас абмеркавання В. У. Заранкіным была выказана прапанова ўнесці ў праект рашэння пункты, якія больш дакладна вызначаць неабходныя напрамкі работы са зваротамі грамадзян.
Выступаючы напрыканцы пасяджэння, Леанід Анфімаў падкрэсліў, што ў краіне пачалося пэўнае ажыўленне эканомікі. Галоўная задача ўладных структур усіх узроўняў – захаваць і развіваць станоўчыя тэндэнцыі. Як падкрэсліў Леанід Васільевіч, трэба безумоўна імкнуцца да выканання трох інтэграваных паказчыкаў, вызначаных кіраўніком дзяржавы: дасягнення ўзроўню зарплаты ў 1000 рублёў, стварэнне новых працоўных месцаў з годнымі ўмовамі працы і заробкамі, жорсткі кантроль за цэнамі – неабходна ўтрымаць інфляцыю у вызначаных параметрах, інакш яна знішчыць усе дасягненні. Старшыня КДК падкрэсліў, што трэба рэальна падыходзіць да гэтых паказчыкаў – рост той жа зарплаты павінен быць падмацаваны ростам прадукцыйнасці працы, аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі.
Пасля пасяджэння райвыканкама Леанід Анфімаў наведаў спартыўныя аб’екты ў г. п. Шуміліна і ААТ “Обальскі керамічны завод”. У ходзе знаёмства з фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам, ДЮСШ, гарадскім стадыёнам госці пазнаёміліся з дасягненнямі юных спартсменаў, умовамі трэніровак.
На Обальскім керамічным заводзе, дзе гасцям прадэманстравалі абноўленую вытворчасць цэглы, размова ішла пра выхад завода на прыбытковую работу і зніжэнне выдаткаў на выраб цэглы, пра павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі завода на ўнутраным і знешніх рынках і пашырэнне асартыменту прадукцыі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №59 ад 01.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *