На полях «АгроБоровинки» трудится семейный экипаж Колдуновых

Актуалии Экономика

Капітаны хлебнай нівы

У сельгаспрадпрыемствах раёна падчас жніва працуе некалькі сямейных экіпажаў. З адным з іх – экіпажам Калдуновых з ААТ “АграБаравінка” – мы сустрэліся на мінулым тыдні на жніўным полі.
Сяргей Мікалаевіч Калдуноў у напарніках у свайго сына Кірыла чацвёрты сезон. Кажа, што і не  прэтэндаваў на месца старшага камбайнера. “Няхай моладзь прабівае сабе дарогу, заслугоўвае аўтарытэт, – кажа бацька, маючы на ўвазе свайго сына Кірыла.  – Ну, а я і ў памочніках нядрэнна сябе адчуваю. Зноў жа, усё з сынам робім разам: і збожжа ўбіраем, і рамантуем. А згуртаванасць, як вядома, у любой рабоце не перашкодзіць”.
Малодшы Калдуноў, нешматслоўны і разважлівы, як і бацька, лічыць, што ў гэтым годзе для ягонага экіпажа ўсё сышлося-зладзілася: і з надвор’ем падфарціла, і камбайн новы даверылі.
Пасля кароткай размовы Калдуновы паспяшаліся на свой КЗС-12А1. Такі камбайн, з вялікім васьмітонным бункерам  і ўзмоцненай рамай, адзіны ў нашым раёне. Няхай на ім пашчасціць экіпажу Калдуновых намалаціць тысячу тон зерня.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №66 ад 25.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *