А Наталья Карпушко выращивает баклажаны, дыни и арбузы

Мир увлечений

“Баклажаны – гэта смаката”
Наталлю Мікалаеўну Карпушка вылучае не толькі  руплівасць, але і тое, што вырошчвае паўднёвыя культуры – баклажаны, дыні, кавуны. Саджае ўсё гэта ў парніку, з году ў год атрымлівае нядрэнны ўраджай.

І ў час нашага прыезду ў Сіроціна мы засталі Наталлю Мікалаеўну ў парніку. Яна збірала баклажаны, каб прыгатаваць на абед. “Баклажаны – гэта смаката”, – усміхнулася жанчына.
“Любоў да паўднёвых культур у мяне з дзяцінства – я ж нарадзілася на Украіне, – расказала  Наталля Мікалаеўна. – І для маёй сям’і вырошчванне баклажанаў было справай абавязковай. Калі я прыехала ў Сіроціна і пачала тут вырошчваць паўднёвыя культуры, многія глядзелі на мяне як на дзівачку і шапталіся за спіною: “Не атрымаецца”. А ў мяне атрымалася. Больш за тое, я навучыла вырошчваць баклажаны сваіх суседзяў, сяброў і знаёмых”.
Н. М. Карпушка падзялілася і некаторымі сакрэтамі вырошчвання баклажанаў. Яна раіць вырошчваць баклажаны гатунку “велікан”, прычым, насенне трэба высаджваць у гаршчэчкі на падаконніку ў сакавіку. “Баклажаны любяць цеплыню і вільготную глебу, таму градку ў парніку можна мульчыраваць травой ці апілкамі, – расказала жанчына. – А падкормліваць  можна настоем травы, змешанай з каравяком”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *