Подведены итоги районного этапа конкурса рисунков «Нам мир завещано беречь»

Культура Мир увлечений Новости Образование

«Нам мір завешчана берагчы»

Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы».

«На конкурс былі прадстаўлены 34 работы вучняў з шасці школ раёна, з Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў і яе Обальскага філіяла. Самымі актыўнымі былі вучні СШ № 1 г. п. Шуміліна (13 работ), ДШМ і Обальскага філіяла (12 работ), – расказала старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах. – Работы ацэньвалі савет ветэранскай арганізацыі і работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама».

Лаўрэатамі сталі:

у катэгорыі 7-9 гадоў – Казелька Ульяна са Слабадской БШ (работа «Бусел майго дзеда», педагог Лосева Вольга), Барашкова Кіра з Шумілінскай ДШМ («Памяць», педагог Шарыпава Вольга), Несцярэнка Ілья з Амбросавіцкай БШ («Нам мір завешчана берагчы», педагог Несцярэнка Галіна);

у катэгорыі 10-12 гадоў – Хахлова Валерыя з Шумілінскай ДШМ («Касматы санітар», педагог Шарыпава Вольга), Шабанаў Прохар з СШ № 1 («Мне прадзеды завяшчалі мір берагчы», педагог Кахтэнка Дыяна), Літоўка Ева з Кардонскай СШ («Дзякуй дзеду за мірнае неба», педагог Наталля Баранава);

у катэгорыі 13-15 гадоў: Яфрэмава Арына з Шумілінскай ДШМ («Фарсіраванне Дняпра», педагог Шарыпава Вольга), Церахава Дар’я з СШ № 1 («Свята са слязамі на вачах», педагог Емяльянава Святлана), Сукіясян Эма з гэтай жа школы («Дзеці малююць герояў вайны. Наталля Меклін-Краўцова (лётчыца)», педагог Міронава Ірына), Юпатава Ангеліна з Шумілінскай ДШМ («Дзякуй дзеду за Перамогу», педагог Шарыпава Вольга).

Малюнкі лаўрэатаў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Пераможцаў раённага этапа ўзнагародзяць дыпломамі і падарункамі 9 Мая

ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *