Доска почёта Шумилинского района: Светлана Демиденко

Актуалии Культура

Талент з сібірскай загартоўкай

На Дошцы гонару Шумілінскага раёна мы бачым і прадстаўніка галіны культуры – Святлану Васільеўну Дземідзенку, намесніка дырэктара Шумілінскага раённага цэнтра культуры.
Аптыміст, ініцыятар і генератар многіх творчых праектаў. Па біялагічным гадзінніку яна жаваранак: рана кладзецца спаць і рана ўстае – у шэсць гадзін ужо на нагах. На сняданак любіць амлет. А сярод пор года перавагу аддае зіме. Чаму? “Я ж сібірачка, – смяецца, – з Краснаярскага краю, нарадзілася там, а потым бацькі пераехалі ў Беларусь”.
Ужо ад гэтых кароткіх біяграфічных звестак патыхае бадзёрасцю, упэўненасцю і святлом. Яна такая і ёсць – светлая, энергічная, дзейсная.
Дырэктар цэнтра культуры Марына Прохарава называе Святлану Дземідзенку мазгавым цэнтрам усяго творчага працэсу, адзначае яе ўменне не толькі падаць ідэю, але ўвасобіць яе ў жыццё і зрабіць гэта са знакам якасці. Менавіта таму ёй давяраюць рэжысуру самых адказных раённых мерапрыемстваў.
Між тым, Святлана прызнаецца, што жыццёвыя шляхі не адразу прывялі яе ў сферу культуры, спрабавала сябе ў іншых прафесіях, але не адчувала задавальнення. А калі ў 1995 годзе прапанавалі пасаду метадыста ў Шумілінскім ДК, пайшла, і сёння вельмі шчаслівая, што зрабіла такі крок.
У незвычайнай творчай атмасферы, якой насычаны нават сцены Дома культуры, адрадзілася яе юнацкая цяга да харэаграфіі, расцвіў акцёрскі талент. Яна з лёгкасцю пераўвасабляецца і ў рускую царэўну, і ў францужанку Жаклін, і ў нястомную Бабу Ягу.
Ну дык і што, калі навагоднюю ноч звычайна даводзіцца сустракаць каля раённай ёлкі, забаўляючы шумілінцаў новай казачнай прэм’ерай? Яна ж не адна, а са сваім калектывам, а гэта ўжо традыцыя, якая цягне з дому. А з сям’ёй – дні нараджэння, 8 Сакавіка, іншыя святы. Толькі ўжо без сцэнарыяў, ціха, па-сямейнаму. Каб перазара-дзіўся акумулятар і назаўтра ўнутраны запал заззяў яшчэ ярчэй.
Талент, памножаны на працавітасць, дае выдатныя вынікі, дапамагае творчаму агню ажывіць сцэнарый і данесці ідэю да гледача. Працу работніка культуры не змерыш тонамі ці кіламетрамі, хіба што апладысментамі і простымі шчырымі словамі “Дзякуй за творчасць!”
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2017 г.



3 комментария по теме “Доска почёта Шумилинского района: Светлана Демиденко

  1. Молодец Светлана, так держать!
    Большинство знаковых мероприятий ее заслуга. Пожелаем ей сибирского здоровья, оптимизма, творческих идей.

  2. С праздником. Здоровья,творческих успехов.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *