Молодёжь Шумилинского РУЭС любит спорт, активность и креатив

Актуалии Молодёжь

Умеюць працаваць, спачуваць і адпачываць

Чвэрць калектыву Шумілінскага занальнага вузла электрасувязі – гэта моладзь. Яна актыўная, мэтанакіраваная, усебакова развітая і перспектыўная. І гэты “агеньчык творчасці” запальваецца не без удзелу работнікаў прафсаюзнага цэхавага камітэта, які ўзначальвае Алена Гур’ева, адзначае кіраўніцтва вузла электрычнай сувязі.
Маладыя сувязісты выступаюць за здаровы лад жыцця. Яны актыўна ўдзельнічаюць у лыжных спаборніцтвах, лёгкаатлетычных забегах, у валейболе і футболе. Прычым, выходзяць не толькі на абласны, але і на рэспубліканскі ўзровень. Напрыклад, Арсеній Каробчыц  уваходзіць у зборную каманду сувязістаў вобласці на міні-футболе, якая нядаўна прывезла з Мінска ганаровае першае месца. Дзмітрый Байдакоў  –  у рэспубліканскай зборнай па валейболе. Андрэй Лазар – моцны сапернік  і ў лыжных спаборніцтвах, і ў плаванні. Ганна Анішчанка займаецца веласпортам, Аліна Волкава захапляецца валейболам. І так у кожнага сваё хобі, якое дапамагае  і ў жыцці, і ў рабоце.
Тры гады запар сувязісты займаюць трэція месцы ў абласной спартакіядзе сярод работнікаў галіны. Шумілінцы заўсёды лепшыя ў мнагабор’і,  дартцы, перацягванні каната, падняцці гіры.  Спартыўны запал сваіх работнікаў падтрымлівае як кіраўніцтва, так і прафсаюз. Набылі лыжы і канькі, нядаўна за прафсаюзныя грошы купілі прыгожую спартыўную форму.
У гэтым годзе моладзь ЗВЭС пачала актыўна наведваць фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. У прыватнасці, ходзяць у трэнажорную залу, басейн і на аэробіку. Прафсаюзная арганізацыя пайшла насустрач сваім спартсменам  і аплачвае абанементы пры ўмове рэгулярнага наведвання заняткаў. Такой льготай сёння карыстаюцца дзесяць чалавек.  Галоўны прынцып маладых сувязістаў – быць актыўнымі ва ўсіх справах, удзельнічаць у конкурсах, турзлётах, гульнях. Напрыклад, калі на прадпрыемства звярнуўся 80-гадовы ветэран працы з просьбай дапамагчы адрамантаваць дах на балконе, механік па транспарце Аляксандр Спірыдаў без слоў узяўся за работу. Не прыйшлося ўгаворваць работнікаў ЗВЭС сабраць грошы на лячэнне свайго былога калегі. Кожны год увесь калектыў удзельнічае ў дабрачынных пераднавагодніх акцыях і набывае падарункі для выхаванцаў Обальскага прытулку.
“Вось такія мы – умеем спачуваць, разумець, калі трэба, дапаможам, – кажа ад імя моладзі свайго калектыву Алена Гур’ева. – У нашым калектыве няма ныцікаў. За любую справу бярэмся з задавальненнем, разам перажываем і радуемся перамогам.
А іх хапае. У гэтым годзе, напрыклад, занялі першае месца ў раённым турыстычным злёце. А летась наш спецыяліст па маркетынгу Дзмітрый Байдакоў заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе “Лепшы менеджар”.
Шмат перамог у нас у вобласці ў брэйн-рынгах і  розных спартыўных мерапрыемствах”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №90 ад 21.11.2017 г.



1 комментарий по теме “Молодёжь Шумилинского РУЭС любит спорт, активность и креатив

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *