СЧАТЛИВОГО НОВОГО ГОДА, ЖИТЕЛИ ШУМИЛИНСКОГО РАЙОНА!

Актуалии

Паважаныя жыхары Шуміліншчыны!

Мы заўсёды з радасцю і надзеяй сустракаем цудоўныя зімовыя святы. Звязваем з імі самыя светлыя і добрыя пачуцці, чакаем цудаў і выканання жаданняў. Па традыцыі мы падводзім вынікі адыходзячага года, будуем новыя планы і верым, што ўсё ў нас атрымаецца.
Завяршаецца 2017 год. Ён быў для жыхароў нашага раёна годам напружанай працы і адказных рашэнняў, у ім было нямала па-сапраўднаму яркіх і значных падзей. Разам мы шукалі і знаходзілі шляхі пераадольвання  складаных задач, дабіваліся пэўных вышынь у развіцці роднага краю. Нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці, агульнымі намаганнямі нам удалося выканаць паўсядзённыя задачы і дабіцца поспехаў.
Шчыра спадзяемся, што ўсе дасягненні – і асабістыя, і грамадскія – стануць асновай для далейшага росту ў надыходзячым годзе. Няхай кожны жыве насычаным стваральным жыццём, усведамляючы сваё дачыненне да будучыні нашага краю.
Мы чакаем ад надыходзячага года  многа добрага і разумеем, што без сумеснай працы, без узаемнай падтрымкі рэалізацыя планаў немагчыма. Толькі сумеснымі намаганнямі, сваімі добрымі справамі, клопатам,  неабыякавымі адносінамі мы падтрымаем наша агульнае імкненне жыць годна і паспяхова.
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншуем вас з надыходзячым Новым 2018 годам! Няхай ён напоўніць вашы сэрцы надзеяй, цяплом і дабрынёй, падорыць моманты радасці і створыць пазітыўны настрой на многа дзён наперад. Ад усёй душы жадаем кожнаму дому ўтульнасці, шчасця, дабрабыту, міру і ўзаемаразумення!
Няхай Новы год прынясе на Шуміліншчыну толькі добрыя перамены, стане годам ажыццяўлення задум і добрых спраў. Няхай ён будзе на рэдкасць паспяховым і шчаслівым! Няхай запомніцца новымі здзяйсненнямі, выкананнем задуманага  і напоўніць ваша жыццё яркімі момантамі!
Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў № 101 ад 29.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *