7 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Актуалии Экономика

7 студзеня – Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Паважаныя банкаўскія і фінансавыя работнікі Шумілінскага раёна! Ветэраны працы!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Ва ўсе часы банкаўская і фінансавая сістэма служыць надзейнай апорай дзяржавы, спрыяе рашэнню стратэгічных задач па забеспячэнні эфектыўнай фінансавай палітыкі дзяржавы.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за карпатлівую працу і надзейнасць, за тое, што ў сучасных умовах захоўваеце давер укладчыкаў да банкаў, да нацыянальнай валюты, пашыраеце спектр сваіх паслуг, няўхільна павышаеце ўзровень фінансавай граматнасці насельніцтва, умацоўваеце фінансавую дысцыпліну.
Упэўнены, што дзякуючы прафесіяналізму, шырокім ведам, назапашанаму вопыту, мэтанакіраванасці і энергіі, вы і надалей зможаце забяспечваць фінансавую стабільнасць і дынамічнае развіццё патэнцыялу раёна.
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, паспяховай работы і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №2 ад 06.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *