В районе проходит акция «Безопасность в каждый дом»

Безопасность

Бяспека ў кожны дом

Люты пад сцягам прафілактыкі

З пачатку года ў рэспубліцы адбылося 526 пажараў (на 47 менш, як летась), на якіх загінула 74 чалавекі (плюс 16), на пажарах былі траўміраваны 53 чалавекі (+28).

У Віцебскай вобласці зафіксавана 68 пажараў (-15), на якіх загінула 12 чалавек (-2), з якіх – 8 у нецвярозым выглядзе, 8 састарэлых грамадзянаў.

У Шумілінскім раёне адбыўся 1 пажар.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі печак і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадку агнявыя надзвычайныя сітуацыі –вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі. Дзеля папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 па 28 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя “Бяспека – у кожны дом!”

Акцыя будзе праходзіць у чатыры этапы.

1-шы этап пройдзе 8 лютага ў аддзяленні дзённага знаходжання ТЦСАН. Галоўны акцэнт пры рабоце з пажылымі і адзінокімі людзьмі будзе зроблены на правядзенні прафілактычных гутарак і навучанні правільным дзеянням пры ўзнікненні той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Удзельнікамі 2-га этапа акцыя, які пройдзе з 12 па 20 лютага стануць вучні Оальскай СШ, СШ №2 і РЦДіМ. Апроч гутарак іх чакаюць гульнявыя праграмы, конкурсы віктарыны і навучальныя фільмы.

3-ці этап акцыі пройдзе з 21 па 27 лютага на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна.

Заключны 4-ты этап пройдзе 28 лютага на пляцоўцы гандлёвага цэнтра па вуліцы Вышалескага, 44 у Обалі.

Пры правядзенні акцыі да работнікаў РАНС даручацца актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама юныя выратавальнікі-пажарныя, прадстаўнікі іншых зацікаўленых арганізацый.

Рыгор Жук, першы намеснік начальніка РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *