“Выбаршчыкі падтрымалі выбары”
Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання ў Беларусі перавысіла 77%.
Па папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, у Беларусі прагаласавала 77,05% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці яўка склала 79,16%, у Віцебскай – 84,49%, у Гомельскай – 80,76%, у Гродзенскай – 79,81%, у Мінскай – 77,97%, у Магілёўскай – 82,26% і ў Мінску – 61,41%.
“Выбаршчыкі падтрымалі выбары”, – падкрэс-ліла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. “Выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы выбаршчыкаў. Яна была дастаткова высокая ў перыяд датэрміновага галасавання: 35% – гэта нямала”, – сказала Лідзія Ярмошына.
* * *
Па інфармацыі Цэнтрвыбаркама, Беларусі выбраны ўсе мясцовыя Саветы дэпутатаў. На сайце ЦВК таксама апублікаваны паведамленні аб выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога і абласных Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У прыватнасці, дэпутатамі Віцебскага абласнога Савета сталі:
па Бешанковіцкай выбарчай акрузе № 1 – Ерашоў Аляксандр Іванавіч, 1983 года нараджэння, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бешанковіцкага райвыканкама, беспартыйны, пражывае ў г. п. Бешанковічы;
па Шумілінскай выбарчай акрузе № 38 – Капшуль Аляксандр Георгіевіч, 1975 года нараджэння, дырэктар рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт”, беспартыйны, пражывае ў г. Віцебск.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Фота Алены Карпушэнкі.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.