На заседании Шумилинского райисполкома обсудили вопросы посевной-2018

Актуалии Президент Экономика

Як і што будзем сеяць

Нягледзячы на нежаданне зімы аддаваць свае правы цяплу і сонцу, у аграрыяў практычна няма часу на раскачку, бо вясна можа прыйсці хутка, таму быць гатовымі выехаць у поле трэба ўжо сёння-заўтра. Тэрміны ўпускаць недаравальна. Як і што будзем сеяць, на якой тэхніцы, на мінулым тыдні абмеркавалі ў якасці  галоўнага пытання на пасяджэнні райвыканкама, якое правёў кіраўнік раёна Аляксандр Снараў.
З дакладам пра гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення вясенніх палявых работ выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Віталь Коваль.
Па словах Віталя Уладзіміравіча, з улікам пасеяных азімых зерневых і азімага рапсу (3734 га і 1356 га адпаведна) вясной аграрыям раёна неабходна пасеяць 17095 га яравых культур. У структуры пасяўных плошчаў зерневыя і зернебабовыя культуры будуць займаць 13950 га (46,5%), крыжакветныя – 4272 га (14,3%), бульба – 70 га (0,2%), кукуруза – 2200 га (7,3%), гародніна адкрытага грунту – 6 га (0,02%), шматгадовыя травы – 7771 га (25,9%), аднагадовыя культуры – 1707 га (5,7%). Плануецца атрымаць зерня ў бункернай вазе 33,8 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 25 ц/га, бульбы – 1820 тон пры сярэдняй ураджайнасці 260 ц/га, масланасення рапсу – 4272 тоны пры ўраджайнасці 11 ц/га.
Сельгасарганізацыі забяспечылі засыпку насення (засыпана 1807 тон) на планавыя пасяўныя плошчы зерневых. У структуры рэпрадукцыйнага складу насенне вышэйшых рэпрадукцый складае 10 тон, насенне I рэпрадукцыі 388 тон, II рэпрадукцыі – 917 тон. Для паляпшэння гатункавага і рэпрадукцыйнага складу з элітных гаспадарак вобласці выдзелена 150 тон элітнага насення для сяўбы на плошчы 680 га. Для забеспячэння элітным насеннем яравога рапсу вядзецца работа па заключэнні дагавораў з Віцебскім маслаэкстракцыйным заводам.
На сярэдзіну сакавіка сельскагаспадарчымі арганізацыямі пад ураджай 2018 года вывезена 176,5 тыс. тон арганікі (79,1% да задання).
Па словах начальніка райсельгасхарчу, з раённага бюджэту на рамонт тэхнікі выдзелена 100 тысяч рублёў. У сельгасарганізацыях раёна налічваецца 207 адзінак трактароў, з іх на сённяшні дзень знаходзяцца ў спраўным становішчы 89% (184 адз.). З 31 энерганасычанага трактара спраўныя 27 (87%). З 24 глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў спраўныя 15 адзінак (63%). Гатоўнасць культыватараў па раёне складае 69%, плугоў – 76%, машын для ўнясення мінеральных угнаенняў 83%, для ўнясення арганічных угнаенняў 83%.
Наогул, па падліках спецыялістаў райсельгасхарчу, на рамонт машынна-трактарнага парку трэба дадаткова 256 тыс. руб., на набыццё шын – 90 тыс. руб. Для правядзення палявых работ неабходна набыць 728,4 тон дызельнага паліва на суму 9,36 млн. руб.
Практычна ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях актывізавана работа па завяршэнні падрыхтоўкі тэхнікі да вясенне-палявых работ. Аднак значнае адставанне ад графіку рамонту дапусцілі “Лаўжанскае”, КУСГП “Сіроцінскі”, шмат нявырашаных праблем ёсць у “Прыазёрным міры”. Кіраўнікі гаспадарак трымалі справаздачу па гэтых пытаннях.
На пасяджэнні райвыканкама таксама было абмеркавана пытанне стану законнасці і правапарадку на тэрыторыі Шумілінскага раёна. З дакладам выступіў выконваючы абавязкі начальніка РАУС Алег Калеснікаў.
З вынікамі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2017 годзе пазнаёміла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец.
Начальнік раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Лялюга паведаміла пра стан разлікаў па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №22 ад 20.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *